Валгаградская вуліца (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валгаградская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі раён
Працягласць 1,9 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro First Line logo.svg  Маскоўская
Commons-logo.svg Валгаградская на Вікісховішчы

Вуліца Валгаградская — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар г. Валгаград. Да 1961 г. называлася Сталінградскай[1]. Забудова вуліцы пачалася з другой паловы 1940-х гг і актыўна прыйшлася на 1950-я гг. Архітэктура вуліцы спалучае 4-х і 5-павярховыя жылыя дамы на няцотным баку вуліцы, 2-павярховыя баракі на цотным баку паміж вул. Чарняхоўскага і Наўгародскай і прыватны сектар ад вул. Кутузава да Чарняхоўскай, часткова спалучаемы з высотнымі дамамі, пабудаванымі ў ХХІ ст[2][3].

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцу Кедышкі, з паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Кутузава, Караленкі, Суворава, праезд Ватуціна, перасякае вуліцу Кнорына, далей паўночнага ўсходу прымыкаюць вуліцы Заслонава, Чарняхоўскага, Наўгародская, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Якуба Коласа — Лагойскім трактам. Даўжыня вуліцы складае каля 1,9 км.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Помнік У. І. Леніну

Планы забудовы ў 2018 годзе[правіць | правіць зыходнік]

21 мая 2018 г. архітэктары і адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска правялі грамадскае абмеркаванне планаў забудовы прыватнага сектара вуліцы Валгаградскай шматпавярховымі жылымі дамамі[5][6]. У выніку адбылася бурная дыскусія з мясцовымі грамадскімі актывістамі і апошнія заблакіравалі ў будынку намглавы адміністрацыі і выклікалі на яго міліцыю[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]