Георгій Арцёмавіч Парсаданаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георгій Арцёмавіч Парсаданаў
Дата нараджэння: 10 верасня 1911(1911-09-10)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 16 кастрычніка 1989(1989-10-16) (78 гадоў)
Альма-матар:
Працы і дасягненні
Месца працы:
Працаваў у гарадах: Мінск, Магілёў, Рэчыца, Слуцк
Горадабудаўнічыя праекты: гл. у тэксце
Узнагароды:

Георгій Арцёмавіч Парсаданаў (10 верасня 1911, г. Уладзікаўказ — 16 кастрычніка 1989) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Георгій Парсаданаў нарадзіўся ў г. Уладзікаўказе, у сям’і рабочага. Пасля заканчэння дзевяцігодкі з будаўнічым ухілам, ён у 1930 годзе паступіў ва ўладзікаўказскіх чыгуначны тэхнікум(руск.) бел., а праз год паспяхова вытрымаў іспыты на архітэктурны факультэт Ленінградскага інстытута інжынераў камунальнага будаўніцтва[2].

Атрымаўшы дыплом з адзнакай па спецыяльнасці «праектаванне гарадоў і населеных месцаў», Парсаданаў у 1937 прыехаў на працу ў Беларусь. З гэтага часу многія гады яго творчай дзейнасці звязаны з найбуйнейшым праектным інстытутам рэспублікі — «Белдзяржпраектам».

Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны[2].

У 19551958 старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі. З 1959 года галоўнв архітэктар інстытута «Белдзяржпраект».

З 1962 па 1973 гг. Георгій Арцёмавіч Парсаданаў працаваў начальнікам упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінскага аблвыканкама.

У 1969 г. яму прысвоілі званне Заслужанага архітэктара БССР за актыўны ўдзел і поспехі ў развіцці беларускай архітэктуры. У 1970-х-1980-х гадах працаваў у інстытуце МФ ЦНДІП Горадабудаўніцтва. Займаўся праектаваннем зон адпачынку і курортаў, ахоўных прыродных тэрыторый і іншых важных горадабудаўнічых аб’ектаў. Архітэктурна-планіровачная майстэрня, якую ўзначальваў Г. А. Парсаданаў, стала сапраўднай школай для архітэктараў-горадабудаўнікоў[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: генпланы гарадоў Мінска (1946, у сааўт.), Рэчыцы (19371939, 1951[3], у сааўт. з М. Томахам[2]), Слуцка (19371940, 1947), Магілёва (19471950, у сааўт. з М. Андросавым і К. Басавым[2]; 1961), Салігорска (1958, 1971, у сааўт.), карэкціроўка генплана Мінска (1959)[3]. Праектаваў і будаваў ваенныя аэрадромы перад вайной[2].

Аўтар праектаў жылых раёнаў аўтамабільнага, падшыпнікавага заводаў, камвольнага камбіната (19451955), эксперыментальнага мікрараёна па вул. Валгаградскай (1956, усе ў сааўт.) у Мінску[3], раёна Лупалава і жылы квартал шаўковай фабрыкі ў г. Магілёве[2]. Прымаў удзел у распрацоўцы генеральных планаў жылых пасёлкаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і Старобінскага калійнага камбіната[2].

Прымаў удзел у распрацоўцы бульвараў на вуліцах Камсамольскай[4] і Леніна.

За стварэнне праекта Заслаўскага вадасховішча ў 1961 годзе Парсаданаў узнагароджаны вялікім залатым медалём ВДНГ. Аўтар праекта курортнай зоны воз. Нарач (1966, 19741975)[3], генеральнай схемы размяшчэння і развіцця курортаў і зон адпачынку БССР, перспектыўную схему развіцця турызму рэспублікі[2].

Архіў[правіць | правіць зыходнік]

Асабісты архіў архітэктара захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны архітэктар БССР (1969), узнагароджаны вялікім залатым медалём ВДНГ.

Зноскі

  1. Парсаданов, Георгий Артемович (1911—1989) (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Каким мог быть наш город… (руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Парсаданаў Георгій Арцёмавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  4. склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  5. Парсаданов Георгий Артемович, белорусский советский архитектор БССР (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Парсаданаў Георгій Арцёмавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007. (1Н//71663К(039))
  • Парсаданаў Георгій Арцёмавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]