Валдайскае зледзяненне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Валда́йскае зледзяне́нне — апошняе зледзяненне плейстацэну ў еўрапейскай частцы Расіі. Адбылося 80—11 тысяч гадоў назад. У пачатку зледзянення ледавік дасягаў максімальных памераў і даходзіў да цяперашняга г. Цвер (ранневалдайская, калінінская, падпарожская стадыя), пасля чаго настала пацяпленне (сярэдневалдайскае, ленінградскае, манчалоўскае). У канцы валдайскага зледзянення ледавік зноў пашырыўся і падыходзіў да сучаснага Валдайскага ўзвышша (познавалдайская, асташкаўская стадыі). Валдайскае зледзяненне адпавядае паазерскаму зледзяненню ў Беларусі, вюрмскаму зледзяненню ў Альпах, віскансінскаму ў Паўночнай Амерыцы, вейхзельскаму, віслінскаму ў Заходняй Еўропе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]