Валерый Іосіфавіч Альшанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Іосіфавіч Альшанскі
Дата нараджэння 19 верасня 1943(1943-09-19) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Валерый Іосіфавіч Альшанскі (нар. 19 верасня 1943Іашкар-Ала, Марый Эл, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне машын, агрэгатаў і працэсаў лёгкай прамысловасці. Кандыдат тэхнічных навук (1985), дацэнт (1988), прафесар (2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Машыны і апараты лёгкай прамысловасці», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1970), Рыжскі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1981).

Працаваў на Будаўнічам упраўленне Віцебскай ТЭЦ (1961—1962, майстар), БУ-36 трэста № 9 (1962, майстар), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1970, механіка-тэхналагічны факультэт, у 1999—2000 — дэкан факультэта; кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар, з 1992 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: энергазабеспячэнне; нетрадыцыйныя і аднаўляльныя крыніцы энергіі; распрацоўка вогнетэрмастойкіх матэрыялаў і баяевога адзення пажарных ратавальнікаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Граматы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995, 2003, 2010, 2013), канцерна «Беллегпрам» (2003), Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2003, 2013), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005, 2008).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Комплексный анализ взаимодействия петлеобразующих механизмов промышленных швейных машин и повышение качества выполнения рабочего процесса : автореферат диссертации … канидата технических наук : (05.02.13). ― Москва, 1984.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ольшанский Валерий Иосифович [Фото] // В народе тот не забудется, кто упорно и честно трудится // Віцьбічы = Витьбичи. — 2020. — 6 февр. — С. V. — (Прил.: «Вечерний Витебск»).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]