Марыйская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Марыйская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
Марийская Автономная Советская Социалистическая Республика Марий Автоном Совет Социализм Республик | |||||
|
|||||
Краіна | СССР | ||||
Статус | Аўтаномная рэспубліка | ||||
Уваходзіць у | РСФСР | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Яшкар-Ала | ||||
Дата ўтварэння | 5 снежня 1936 | ||||
Дата скасавання | 22 кастрычніка 1990 года | ||||
Афіцыйныя мовы | руская, марыйская | ||||
Насельніцтва (1973) |
691 000 (0,3[заўв 1] %) |
||||
Шчыльнасць | 29,8 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | марыйцы, рускія, татары | ||||
Плошча | 23 200 км² (0,1[заўв 2] %) | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт • Самы нізкі пункт |
275 м каля 50 м |
||||
Часавы пояс | UTC+3 (улетку UTC+4) | ||||
Абрэвіятура | Марыйская АССР, МАССР | ||||
Узнагароды |
|
Марыйская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (руск.: Марийская Автономная Советская Социалистическая Республика, лугавамар. Марий Автоном Совет Социализм Республик) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР у 1936—1993 гадах. Сталіца — горад Яшкар-Ала.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Марыйская АССР была ўтворана 5 снежня 1936 года паводле канстытуцыі СССР 1936 года ў выніку пераўтварэння Марыйскай аўтаномнай вобласці, створанай 4 лістапада 1920 года як аўтаномнага тэрытарыяльнага ўтварэння для горных і лугавых марыйцаў.
22 кастрычніка 1990 года паводле рашэння Вярхоўнага Савета Марыйскай АССР была ператворана ў Марыйскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (МССР). 24 мая 1991 года З’езд народных дэпутатаў РСФСР зацвердзіў гэтае рашэнне, для чаго ўнёс папраўкі ў Канстытуцыю РСФСР 1978 года[1].
9 снежня 1992 года З’езд народных дэпутатаў Расійскай Федэрацыі перайменаваў Марыйскую ССР у Рэспубліку Марый Эл, для чаго ўнёс папраўку ў артыкул 71 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі — Расіі[2]. Гэтая папраўка набыла моц з моманту апублікавання ў «Расійскай газеце» 12 студзеня 1993 года[3].
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У склад Марыйскай АССР уваходзілі 14 раёнаў.
На тэрыторыі Марыйскай АССР меліся 3 гарады (Яшкар-Ала, Волжск, Казьмадзям’янск) і 14 пасёлкаў гарадскога тыпу[4].
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 1970 года:
- рускія — 321 тысяча чалавек (46,9 %)
- марыйцы — 299 тысяч чалавек (43,6 %)
- татары — 40 тысяч чалавек (5,8 %)
- чувашы — 9 тысяч чалавек (1,3 %)
- украінцы — 5 тысяч чалавек (0,7 %)
- іншыя — 11 тысяч чалавек (1,7 %)[4]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон РСФСР от 24 мая 1991 г. «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) РСФСР». . Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2018. Праверана 14 лютага 2014.
- ↑ Закон Российской Федерации от 9 декабря 1992 года № 4061-I «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Федерации — России». . Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2014. Праверана 24 студзеня 2015.
- ↑ «Российской газете» 12 января 1993 года С. 4.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Марийская Автономная Советская Социалистическая Республика // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Марийская Автономная Советская Социалистическая Республика // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх