Валерый Віктаравіч Геляцей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Віктаравіч Геляцей
Valeriy Heletey.jpg
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 28 жніўня 1967(1967-08-28) (51 год)
 
Аўтограф: Valeriy Heletey Signature 2014.png

Валерый Віктаравіч Геляцей (28 жніўня 1967, г. п. Верхні Карапец, Украінская ССР, СССР) — Украінскі вайсковец. Генерал-палкоўнік. Узначальваў Упраўленне дзяржаўнай аховы Украіны (2007 - 2009, 2014). Міністр абароны Украіны3 ліпеня 2014). Член СНБА5 ліпеня 2014) [1].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 скончыў Івана-Франкоўскую спецыялізаваную сярэднюю школу міліцыі.

У 1994 скончыў Украінскую акадэмію ўнутраных спраў.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні сярэдняй школы Геляцей год прапрацаваў слесарам-аўтаэлектрыкам Мукачаўскага АТП-06011.

У 1985 - 1987 адслужыў у арміі (памежныя войскі).

З сакавіка 1988 - служба ў органах МУС.

У 1990 годзе стаў оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку ў Мукачава. У 1994 годзе пераведзены оперупаўнаважаным УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеў.

У 1996 годзе ўзначаліў Мінскае раённае аддзяленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеве.

З лютага па чэрвень 1997 начальнік аддзела УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеве. Затым прызначаны намеснікам начальніка УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеў.

З 1998 года - першы намеснік начальніка УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеве.

У 2000 годзе ўзначаліў Кастрычніцкае раённае ўпраўленне ГУ МУС у Кіеве. З 2001 года начальнік упраўлення крымінальнага вышуку ГУ МУС у Кіеве.

У 2003 годзе - начальнік упраўлення аператыўнай службы ГУ МУС у Кіеве.

У 2004 годзе - першы намеснік начальніка дэпартамента разведвальна-пошукавай дзейнасці пры ГУ МУС Украіны ў Кіеве.

У лютым - сакавіку 2005 года - першы намеснік начальніка ГУ МУС у Кіеве - начальнік УБАЗ. 2005 - 2006 - начальнік УБАЗ ГУ МУС у Кіеве.

У кастрычніку 2006, будучы ў званні палкоўніка міліцыі, узначаліў галоўную службу па пытаннях дзейнасці праваахоўных органаў Сакратарыята Прэзідэнта Украіны. 4 снежня 2006 прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі [2].

24 мая 2007 ўказам прэзідэнта Віктара Юшчанкі прызначаны на пасаду начальніка Упраўленне дзяржаўнай аховы Украіны. Гэтая структура - праваахоўны орган спецыяльнага прызначэння, асабісты склад якой забяспечвае ахову больш за 20 службовых асобаў дзяржавы і 70 аб'ектаў органаў дзяржаўнай улады Украіны, а таксама высокапастаўленых кіраўнікоў іншых дзяржаў падчас іх візітаў ва Украіну.

20 чэрвеня 2007 Юшчанка надаў у парадку пераатэстацыi новаму начальніку Упраўлення дзяржаховы воінскае званне генерал-маёра [3]. Яшчэ праз два месяцы, 21 жніўня, павысіў яго ў генерал-лейтенанты[4]. 20 жніўня 2008 прысвоена воінскае званне генерал-палкоўніка [5].

У 2008 годзе Геляцею было прысвоена воінскае званне генерал-палкоўнік. Лічылася, што яму спрыяў зямляк, уплывовы ўкраінскі палітык Віктар Балога. Па меншай меры менавіта пасля сыходу Балога з пасады кіраўніка Сакратарыята Прэзідэнта Украіны абарвалася гэтак імклівая кар'ера Геляцея (за тры гады ён вырас у званні з палкоўніка да генерал-палкоўніка). Дарэчы, у 2013 годзе пляменніца Геляцея выйшла замуж за старэйшага сына Балога.

У ліпені 2009 вызвалены ад пасады начальніка Дзяржаховы.

2011 - 2014 - віцэ-прэзідэнт "Авант-банку", аднак у справаздачах банка на сайце Нацкамісіі па каштоўных паперах і фондаваму рынку, няма інфармацыі аб тым, што Геляцей займаў пасаду віцэ-прэзідэнта. [6]

2 Сакавіка 2014 указам в.а. прэзідэнта Аляксандра Турчынава ізноў прызначаны начальнікам Упраўлення дзяржаховы Украіны. На гэтай пасадзе Геляцей змяніў Сяргея Куліка. Узначальваў УДА у 3 ліпеня 2014. [7]

3 ліпеня 2014 Вярхоўнай Радай прызначаны міністрам абароны Украіны. [8].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]