Міхаіл Браніслававіч Ежаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Браніслававіч Ежаль
Міхаіл Браніслававіч Ежаль
сцяг
дыпламат
сцяг
3 красавіка 2013 — 11 мая 2015
Папярэднік: Віктар Мікалаевіч Ціханаў
 
Адукацыя: Q16717986?
Дзейнасць: палітык, дыпламат
Нараджэнне: 19 кастрычніка 1952(1952-10-19) (65 гадоў)
УССР, СССР
 
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені

Міхаіл Браніслававіч Ежаль (укр.: Єжель Михайло Броніславович; 19 кастрычніка 1952, Вінніцкая вобласць) — украінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Адмірал. З 3 красавіка 2013 па 11 мая 2015 — Надзвычайны і Паўнамочны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1952 г. у с. Слабада на Вінніцкай вобласці. У 1970 годзе скончыў 10 класаў Рэспубліканскай спецыялізаванай сярэдняй школы-інтэрната спартыўнага профілю ў Кіеве. У гэтым жа годзе добраахвотна, праз Пячорскі РВК горада Кіева, паступіў у Чарнаморскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя П.С. Нахімава, якое скончыў у 1975 па спецыяльнасці радыётэхнічныя сродкі і сістэмы кіравання супрацьлодачных крылатых ракет. У 1987 г. — Ваенна-марскую акадэмія імя А.Гречка ў Ленінградзе, Акадэмію МА Украіны — у 1996. З 07.1970 г. па 07.1975 г. — курсант Чарнаморскага вышэйшага ваенна-марскога вучылішча імя П. Нахімава. З 08.1975 г. па 10.1976 г.  — камандзір зенітна-ракетнай батарэі эсмінца. З 10.1976 г. па 10.1979 г.  — камандзір групы кіравання вартавога карабля, з 10.1979 г. па 08.1980 г. — памочнік камандзіра вартавога карабля, з 08.1980 г. па 08.1985 г. — камандзір вартавога карабля Ціхаакіянскага флоту. З 09.1985 г. па 08.1987 г. — слухач каманднага ф-та Ваенна-марской акадэміі імя А.Гречка. З 08.1987 г. па 12.1990 г. — начальнік штаба брыгады супрацьлодачных караблёў, з 12.1990 г. па 10.1991 г. — камандзір брыгады супрацьлодачных караблёў, з 10.1991 г. па 04.1993 г. — камандзір дывізіі супрацьлодачных караблёў Ціхаакіянскага флоту. З 04. па 08.1993 г. — намеснік начальніка ўпраўлення ВМС Галоўнага штаба УС Украіны. З 08.1993 г. па 08.1994 г. — намеснік камандуючага ВМС па ўзбраенні — начальнік упраўлення ўзбраення і сударамонту ВМС Украіны (г. Севастопаль). З 08.1994 г. па 06.1996 г.  — слухач ф-та падрыхтоўкі спецыялістаў па аператыўна - стратэгічным узроўнем адукацыі Акадэміі абароны Украіны. З 06. па 10.1996 г.  — адмірал-інспектар ВМС Галоўнай інспекцыі Міністэрства абароны Украіны. З 28.10.1996 па 20.08.2001 г. — намеснік Міністра абароны Украіны — камандуючы ВМС Украіны. З 05.1998 г. па 07.2000 г. — член Камісіі па пытаннях марской палітыкі пры Прэзідэнце Украіны. З 20.08.2001 г. па 25.04.2003 г. — Галоўнакамандуючы ВМС МА Украіны. У кастрычніку 2003 вызвалены ад вайсковай службы ў запас. З чэрвеня па снежань 2007 — саветнік Прэм'ер-міністра Украіны. З лютага 2008 па сакавік 2010 года — Галоўны інспектар Міністэрства абароны Украіны. З сакавіка 2010 г. па 8 лютага 2012 г. — Міністр абароны Украіны. 24 лютага 2012 г. прызначаны саветнік Прэзідэнта Украіны.

3 красавіка 2013 года прэзідэнт Віктар Януковіч прызначыў Міхаіла Ежаля Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.[1][2] 11 мая 2015 прэзідэнт Пётр Парашэнка вызваліў яго ад гэтай пасады[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн "За службу Радзіме ў ВС СССР" III ст.
  • Ордэн "Багдана Хмяльніцкага " III ст.
  • Адрозненнем Міністэрства абароны Украіны "Ветэран вайсковай службы".

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]