Аляксей Юр’евіч Рэзнікаў
| Аляксей Юр’евіч Рэзнікаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Олексій Юрійович Резніков | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Уладзімір Зяленскі | ||||||
| Кіраўнік урада | Дзяніс Шмыгаль | ||||||
| Папярэднік | Андрэй Таран | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 чэрвеня 1966 (60 гадоў) Львоў, Украінская ССР, СССР |
||||||
| Бацька | Юрый Аляксеевіч Рэзнікаў | ||||||
| Маці | Елена Георгіеўна Рэзнікава | ||||||
| Жонка | Юлія Зорый | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Званне | сяржант | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксей Юр’евіч Рэзнікаў (укр.: Олексій Юрійович Резніков, 18 чэрвеня 1966, Львоў) — украінскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1984—1986 гады праходзіў тэрміновую ваенную службу ў парашутна-дэсантнай службе ВПС СССР.
У 1991 годзе скончыў юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Івана Франко (цяпер Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко) па спецыяльнасці «правазнаўства».
Па заканчэнні ўніверсітэта займаўся юрыдычнай дзейнасцю. У 1991 годзе стаў сузаснавальнікам брокерскай кампаніі «Галіцкія каштоўныя паперы».
У 1994 годзе атрымаў пасведчанне на права займацца адвакацкай дзейнасцю.
У 1999—2002 гады — Намеснік старшыні Цэнтра развіцця ўкраінскага заканадаўства.
У 2000 годзе стаў заснавальнікам кампаніі «Правіс» (пазней яна насіла назву «Рэзнікаў, Уласенка і партнёры», затым — «Магістр і партнёры»).
У 2011—2014 гады — Галоўны юрысконсульт адвакацкага бюро «Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і партнёры». Па сумяшчальніцтве быў адвакатам і партнёрам АТ «Меджістерс».
Адначасова ў 2008—2014 гады быў дэпутатам Кіеўскага гарадскога савета VI склікання ад блока Мікалая Кацерынчука (лідар Еўрапейскай партыі Украіны, дэпутат Вярхоўнай рады IV-VII скліканняў).
3 чэрвеня 2014 года абіраўся дэпутатам Кіеўгарсавета VII склікання ад партыі «Удар» Віталя Клічко, які з 2014 года з’яўляецца Гарадскім галавой (мэрам) Кіева і адначасова ўзначальвае Кіеўскую гарадскую дзяржаўную адміністрацыю.
З 19 чэрвеня 2014 года — Намеснік гарадскога галавы і сакратар Кіеўгарсавета.
У 2016—2018 гады быў намеснікам старшыні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.
З лістапада 2018 года аднавіў юрыдычную практыку, як партнёр юрыдычнай фірмы «Астерс».
З верасня 2019 года быў упаўнаважаны Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прадстаўляць інтарэсы Украіны ў рабочай падгрупе па палітычных пытаннях Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе.
З 4 сакавіка 2020 года па 4 лістапада 2021 года быў Віцэ-прэм’ерам – Міністрам па пытаннях рэінтэграцыі непадкантрольных тэрыторый.
5 мая 2020 года быў прызначаны Першым намеснікам Старшыні ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе.
4 лістапада 2021 года Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла Аляксея Рэзнікава Міністрам абароны Украіны ва ўрадзе Дзяніса Шмыгаля.
У 2023 годзе абароннае ведамства апынулася ўцягнута ў некалькі скандалаў, звязаных з непразрыстымі закупкамі харчавання па завышаных цэнах, бронекамізэлек, якія не адпавядалі зададзеным характарыстыкам, а таксама зімовай амуніцыі, якая не адпавядала заяўленым тэмпературным рэжымам. У адстаўку былі адпраўлены некалькі вышэйшых чыноўнікаў Мінабароны, некаторым з іх прад’явілі абвінавачванні. 4 верасня 2023 года на фоне шматлікіх карупцыйных скандалаў Аляксей Рэзнікаў падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Мінабароны.
З 16 студзеня 2024 года Аляксей Рэзнікаў аднавіў права на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Экс-міністр прыпыняў гэтае права ў сакавіку 2020 года, калі быў прызначаны Віцэ-прэм’ерам – Міністрам па пытаннях рэінтэграцыі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Званне «Заслужаны юрыст Украіны».
- Узнагародная зброя — пісталет «Taurus РТ 809 Compact» (2014)[2].
- Срэбны крыж за Заслугі (Польшча, 2019)[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ТАСС. Резников, Алексей Юрьевич (руск.)
- ↑ Раман Раманюк, Марыя Жартоўская. Узнагародны фронт. Каму Авакаў падарыў 400 ствалоў. «Украінская праўда» (13 студзеня 2017).
- ↑ Рэзнікава ўзнагародзілі польскім Срэбраным крыжом. LB.ua (14 лістапада 2019). Праверана 11 траўня 2022.