Украінская праўда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Украінская праўда
Ukrayinska Pravda.png
URL: pravda.com.ua
Камерцыйны: Так
Тып сайта: Інтэрнэт-газета
Рэгістрацыя: Ёсць
Мова(ы): Украінская, англійская і руская
Уладальнік: Алена Прытула(укр.) бел.
Аўтар: Георгій Гангадзэ(бел. (тар.)) бел.
Пачатак працы: 16 красавіка 2000
Цяперашні стан: Дзеючы

«Украінская праўда» (УП; укр.: Українська правда) — Інтэрнэт-выданне Украіны, заснаванае ў дзень усеўкраінскага канстытуцыйнага рэферэндума(укр.) бел. 16 красавіка 2000 года. 16 верасня[1] начальнік дэпартамента знешняга назірання галоўнага кіраўніцтва МУС генерал-лейтэнант Аляксей Пукач[2] на загад міністра ўнутраных спраў Украіны(укр.) бел. Юрыя Краўчанкі(укр.) бел.[3] выкраў і 17 верасня задушыў першага рэдактара выдання Георгія Гангадзэ[4], які пісаў пра хабарніцтва ва ўрадзе. Новай рэдактаркай стала Алена Прытула. У выніку павышэння наведвальнасці ў ходзе Аранжавай рэвалюцыі да 2005 г. вэб-сайт выйшаў на самаакупнасць за кошт прыбытку ад рэкламы. На 2014 г. сярэдняя штодзённая наведвальнасць перавышала мільён чытачоў.

Зноскі

  1. У Кіеве можа распачацца справа супраць экс-ахоўніка Кучмы , Радыё «Свабода» (23 чэрвеня 2011). Праверана 24 чэрвеня 2014.
  2. Юлія Цяльпук. Тайнае робіцца яўным , Белсат (31 жніўня 2011). Праверана 24 чэрвеня 2014.
  3. Названы замоўёца забойства Гангадзэ , Радыё «Свабода» (14 верасня 2010). Праверана 24 чэрвеня 2014.
  4. Газета «Rzeczpospolita». Забойца Гангадзэ абвінавачвае Кучму , Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё (30 студзеня 2013). Праверана 24 чэрвеня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]