Валерый Мікалаевіч Малышкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Мікалаевіч Малышкін
Дата нараджэння 22 верасня 1937(1937-09-22) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Валерый Мікалаевіч Малышкін (22 верасня 1937, Раслаўль, Смаленская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, Белдзіпрахарчпраме, Белмясцпрампраекце, ДПІ-12, у Белкамунпраекце, з 1978 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Праектна-канструктарскі і тэхналагічны інстытут па Радыяльнай вуліцы

Асноўныя працы: НДІ прамысловасці першаснай апрацоўкі лубяных валокнаў (1976), Рэспубліканская аптова-гандлёвая кніжная база па вул. Каржанеўскага (1979, дыплом I ступені ВДНГ БССР, 1983); у аўтарскім калектыве: блок цэхаў трактарнага завода па вул. Радыяльнай (1978, бронзавы медаль ВДНГ СССР, 1980), рэканструкцыя адміністрацыйна-бытавых карпусоў камвольнага камбіната (1979), гандлёва-грамадскі цэнтр «Валгаград» у мікрараёне Паўднёвы Захад-2 (1980, дыплом I ступені ВДНГ БССР, 1987), МКПТІ трактарных вузлоў і дэталяў (1980), сталовая Інстытута культуры (1981) у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]