Валерый Пятровіч Філонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Пятровіч Філонаў
Дата нараджэння 1949
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, гігіеніст, эпідэміёлаг, галоўны санітарны ўрач, галоўны ўрач, намеснік міністра, выкладчык універсітэта
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1995)
Навуковае званне
Альма-матар

Валерый Пятровіч Філонаў (нар. 1949) — беларускі вучоны ў галіне гігіены і эпідэміялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1997)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў санітарна-гігіенічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1973 год) па спецыяльнасці ўрач-гігіеніст, эпідэміёлаг[3].

З 1973 года працаваў санітарным урачом па агульнай гігіене Лепельскай раённай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі Віцебскай вобласці, а затым Галоўным дзяржаўным санітарным урачом гэтага раёна. У маі 1977 года быў прызначаны загадчыкам санітарна-гігіенічнага аддзела Цэнтральнай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі г. Мінска, а затым Галоўным дзяржаўным санітарным урачом г. Мінска[3]. З 1985 года пачаў працу на пасадзе асістэнта кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, а затым быў абраны па конкурсе старшым выкладчыкам гэтай жа кафедры. У 1986 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці сацыяльная гігіена і арганізацыя аховы здароўя. У верасні 1986 года назначаны галоўным урачом Рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі — намеснікам Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларускай СССР. У 1987 годзе пераведзены намеснікам начальніка Трэцяга Галоўнага ўпраўлення пры Міністэрстве аховы здароўя СССР — намеснікам Галоўнага дзяржаўнага ўрача СССР. У кастрычніку 1989 года па рашэнню Урада Беларускай ССР пераведзены намеснікам Міністра аховы здароўя — Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Беларускай СССР[3].

У 1997 годзе прысвоена вучонае званне прафесара. У студзені 2002 года Валерый Пятровіч узначаліў аддзел экалогіі чалавека і гігіены навакольнага асяроддзя навукова-даследчага інстытута гігіены і санітарыі. У гэтым жа годзе назначаны галоўным урачом Рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, пасля перайменаванай у «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», намеснікам Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь. З 2005 па 2008 гады Філонаў В. П. — прафесар кафедры агульнай гігіены, з 2016 года па цяперашні час — прафесар кафедры гігіены працы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па пытаннях новых паскораных метадаў нарміравання шматкампанентнага забруджвання атмасферы, ліквідацыі эпідэміялагічных захворванняў[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]