Валерый Уладзіміравіч Драко
| Валерый Уладзіміравіч Драко | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
19 мая 1946 (79 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Валерый Уладзіміравіч Драко (нар. 19 мая 1946, в. Саўкова Капыльскага раёна) — беларускі педагог і палітык. Выдатнік народнай адукацыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Ленінскай сярэдняй школе, з 1960 па 1966 год — у Ляхавіцкім саўгасе-тэхнікуме. З 1969 года пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага педінстытута працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, затым дырэктарам школы Мінскага раёна.
Працаваў інспектарам школ Міністэрства адукацыі і ў апараце Урада Беларусі. Больш за 30 гадоў працаваў у сістэме дзяржаўнага кіравання, добра ведае праблемы адукацыі, навукі, культуры і г.д.
Працаваў старшым рэферэнтам, галоўным спецыялістам Кіраўніцтва справамі Савета Міністраў, галоўным спецыялістам групы саветнікаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (1995—1996).
У 2006 годзе стаў першым сакратаром Мінскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі[1].
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, прызначаўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.
Зноскі
- ↑ Знакамітыя выпускнікі Архівавана 30 кастрычніка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Драко Валерий Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. — М.: Завигар, 1999. — С. 93.
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
- Нарадзіліся 19 мая
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання