Перайсці да зместу

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Пасаду займае
Раман Аляксандравіч Галоўчанка
з 4 чэрвеня 2020 года
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Дом урада
Кандыдатура прапануецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
Прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пасля зацвярджэння Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Пасада з’явілася 19 верасня 1991
Першы на пасадзе Вячаслаў Францавіч Кебіч
Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Урада і нясе персанальную адказнасць за яго працу[1].

Акрамя гэтага Прэм’ер-міністр падпісвае пастановы Урада, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні, прадстаўляе Парламенту праграму яго дзейнасці і інфармуе Прэзідэнта пра асноўныя кірункі дзейнасці і ўсе яго найважнейшыя рашэнні, а таксама выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй і дзейнасцю Урада[1].

Падчас паседжанняў палат Парламента, у тым ліку і закрытых, Прэм’ер-міністр, як Прэзідэнт і члены Урада, можа выступаць па-за чаргой столькі разоў, колькі яму гэта будзе патрэбна[1].

У выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па прычынах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі зноў абраным Прэзідэнтам пераходзяць да Прэм’ер-міністра[1].

Ніжэй прадстаўлены спіс Прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь і выконваючых іх абавязкі (пазначаны «в. а.») пасля 1991 года.

# Фота Імя
(Гады жыцця)
Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Партыя Прэзідэнт
1 Вячаслаў Францавіч Кебіч
(1936—2020)
19 верасня 1991 21 ліпеня 1994
2 Міхаіл Мікалаевіч Чыгір
(нар. 1948)
21 ліпеня 1994 18 лістапада 1996 Аляксандр Лукашэнка

(з 1994)
3 Сяргей Сцяпанавіч Лінг
(нар. 1937)
18 лістапада 1996
в.а. да 19 лютага 1997
18 лютага 2000
4 Уладзімір Васілевіч Ярмошын
(нар. 1942)
18 лютага 2000 1 кастрычніка 2001
5 Генадзь Васілевіч Навіцкі
(нар. 1949)
1 кастрычніка 2001
в.а. да 10 кастрычніка 2001
10 ліпеня 2003
6 Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
(нар. 1954)
10 ліпеня 2003
в.а. да 19 снежня 2003
27 снежня 2010
7 Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
(нар. 1950)
28 снежня 2010 27 снежня 2014
8 Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
(нар. 1960)
27 снежня 2014 18 жніўня 2018
9 Сяргей Мікалаевіч Румас
(нар. 1969)
18 жніўня 2018 3 чэрвеня 2020
10 Раман Аляксандравіч Галоўчанка
(нар. 1973)
4 чэрвеня 2020 на пасадзе

Зноскі