Валерый Уладзіміравіч Страмук
Валерый Уладзіміравіч Страмук | |
---|---|
Нараджэнне |
22 снежня 1957 (65 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Узнагароды |
Валерый Уладзіміравіч Страмук (нар. 22 снежня 1957, Брэст) — беларускі палітык. Удастоены звання «Ганаровы чыгуначнік».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін-будаўнік. Пасля заканчэння вучобы працаваў дарожным майстрам дыстанцыі шляху Яраслаўль-Галоўны, намеснікам начальніка дыстанцыі шляху Яраслаўль-Галоўны па штучных збудаваннях, намеснікам начальніка дыстанцыі шляху Яраслаўль-Галоўны, дарожным майстрам, начальнікам участка, прарабам, галоўным інжынерам Брэсцкай дыстанцыі шляху, начальнікам Жабінкаўскай дыстанцыі шляху транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». Былы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ Стромук Валерий Владимирович Архівавана 26 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 22 снежня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі МІІТа
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Чыгуначнікі Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання