Перайсці да зместу

Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Транспартнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункi» знаходзіцца на паўднёвым захадзе Рэспублікі Беларусь.

Горад Брэст — канцавая станцыя Беларускай чыгункі.

Першы рэйкавы шлях у раёне Брэста з'явіўся ў 1869 годзе, за кошт казны быў пабудаваны невялікі ўчастак ад прыватнай Варшава-Тэрэспальскай чыгункі да Кобрынскага форштадта Брэст-Літоўскай крэпасці. Ён быў адкрыты 1 лістапада 1869 года і перададзены для эксплуатацыі Варшава-Тэрэспальскай чыгунцы 16 (28) лістапада 1869 г.

У 1871 годзе Брэст становіцца буйным чыгуначным вузлом, што сфарміраваўся ў выніку аб'яднання двух станцый, якія належалі розным чыгункам. Праз 10 гадоў у Брэсце розныя казённыя і прыватныя чыгункі ўжо мелі 5 станцый, якія працавалі ў 6-ці кірунках: Варшава, Граева, Хелм, Ковель, Масква, Бранск. На пачатку XX стагоддзя Брэсцкі чыгуначны вузел перасякалі Маскоўска-Брэсцкая, Прывісленская, Паўднёва-Заходняя і Палеская чыгункі. Тут былі створаны 7 станцый, 5 паравозных дэпо, 2 вагонных дэпо, 2 дыстанцыі шляха, дыстанцыя сігналізацыі і сувязі. У першым дзесяцігоддзі XX стагоддзя пачаўся працэс механзацыі кіравання стрэлкамі і сігналамі.

З 1919 да 1939 года Брэст уваходзіў у Віленскую Дырэкцыю, а вузел не развіваўся. Акрамя таго, частка двупутных участкаў, была пераабсталявана ў аднапутныя (Брэст-Лунінец і Брэст-Чарэмха), а чатырохпутны ўчастак Брэст-Жабінка стаў двупутным.

У 1939 годзе загадам Народнага камісара шляхоў спалучэння № 229/Ц ад 02.12.1939 было арганізавана Брэсцкае (Брэст-Літоўскае) аддзяленне. Яго кіраўніком з 1939 па 1941 год працаваў Елін Леў Давыдавіч.

На сённяшні дзень Брэсцкае аддзяленне знаходзіцца ў межах наступных станцый (уключна): Лясная, Лоўча, Хаціслаў, Уладава, Высока-Літоўск і ўключае 32 станцыі, з якіх Брэст-Усходні і Брэст-Паўночны з'яўляюцца пазакласавымі, і 44 прыпынкі

Структурныя падраздзяленні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Брэсцкая дыстанцыя электразабеспячэння
  • Станцыя Брэст-Усходні
  • Станцыя Брэст-Паўночны
  • Лакаматыўнае дэпо Брэст
  • Вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны
  • Брэсцкі вагонны ўчастак
  • Вагоннае дэпо Брэст
  • Брэсцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
  • Брэстгрузтранслагістык
  • Брэсцкая дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў
  • Брэсцкая база (транспартная)
  • Жабінкаўская дыстанцыя шляху
  • Брэсцкая дыстанцыя шляху
  • Брэсцкая дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў
  • Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
  • Аддзяленчы разліковы цэнтр
  • Брэсцкі інфармацыйны вылічальны цэнтр па экспартна-імпартным перавозкам
  • Турыстычны цэнтр «Дортур»

Даччынае прадпрыемства

  • Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства «Радэжскае»

Начальнікі Брэсцкага аддзялення

[правіць | правіць зыходнік]
  • Самуіл Аляксеевіч Грынько (1944—1946),
  • Дзмітрый Паўлавіч Карастылёў (1946—1957),
  • Цімафей Васільевіч Якаўлеў (1957—1971),
  • Леанід Мікалаевіч Шэннікаў (1971—1981),
  • Мікалай Мікалаевіч Шафроненка (1981—1984),
  • Міхаіл Цімафеевіч Грыбоўскі (1984—1995),
  • Уладзімір Ільіч Жарэла (1995—2002),
  • Уладзімір Іосіфавіч Рынг (2002—2007).
  • Аляксандр Міхайлавіч Шматаў (2007-ц.ч.).
  • История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В. В. Яновская и др. — Минск: «Мастацкая літаратура», 2012. — 955с. ISBN 978-985-02-1375-4.
  • Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3.