Валерый Уладзіміравіч Цыганенка
Поўнае імя | Валерый Уладзіміравіч Цыганенка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 ліпеня 1981[1][2] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 197 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Іслач | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер дубля | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Валерый Цыганенка (нар. 21 ліпеня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу клуба «Іслач».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар», «Атака» і «Алімпія», у 2002 годзе ўслед за трэнерам Барысам Лазарчыкам перабраўся ў слонімскі «Камунальнік». У 2004 годзе выступаў за ЗЛіН, па заканчэнні сезона атрымаў прапанову перайсці ў «Ведрыч-97», які выйшаў у Вышэйшую лігу. Аднак з-за недахопу сродкаў рэчыцкі клуб адмовіўся ад удзелу ў мацнейшым дывізіёне, а Валерый разам з суайчыннікам Анатолем Какшаровым пераехаў у фінскі клуб ТП-47. Пазней вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў, у 2007 годзе выступаў за літоўскі «Шаўляй».
У 2009 годзе па прапанове Віталя Ледзянёва адправіўся ў Арменію ў клуб «Арарат», а ў наступны год перайшоў у адзін з наймацнейшых кыргызскіх клубаў «Абдыш-Ата». У 2011 годзе гуляў у Таджыкістане, а пасля падпісаў кантракт з узбекскім «Наўбахорам», аднак з-за медыцынскіх праблем вымушаны быў хутка пакінуць каманду[3].
У 2012 годзе вярнуўся ў Беларусь. Адгуляўшы год за рэчыцкі «Ведрыч-97», перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі клуб «Іслач». У 2015 разам з «Іслаччу» перамог у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2015 вырашыў завяршыць кар’еру і перайсці на трэнерскую працу[4], аднак у выніку быў заяўлены на сезон 2016. 1 красавіка 2016 года ў 34-гадовым узросце дэбютаваў у беларускай Вышэйшай лізе ў матчы з «Нафтанам» (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, а 8 мая ўжо правёў поўны матч супраць «Мінска» (1:0) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы[5]. Пазней згуляў за «Іслач» яшчэ ў некалькіх матчах, дзе звычайна дзейнічаў у абароне, але часам быў нападнікам.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2017 года завяршыў кар’еру і поўнасцю перайшоў на трэнерскую працу ў «Іслачы»[6]. У сезоне 2017 уваходзіў у трэнерскі штаб дубля, дзе быў гуляючым трэнерам. У канцы сезона таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, у адным матчы выйшаў на замену.
У студзені 2018 года стаў асістэнтам галоўнага трэнера асноўнай каманды «Іслачы» Віталя Жукоўскага[7]. У студзені 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубліруючага складу[8]. У кастрычніку 2022 года падоўжыў кантракт з клубам на два гады[9].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Зноскі
- ↑ Valeri Tsyganenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valeri Tsyganenko // FBref.com
- ↑ «Валера, в город не иди. У нас будет революция»
- ↑ Цыганенко завершает карьеру игрока и войдет в тренерский штаб «Ислочи»
- ↑ Тур 6. Валерий Цыганенко. Пусть тренер выбирает ресторан(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017. Праверана 14 мая 2016.
- ↑ Защитники "Ислочи" Макар и Цыганенко завершили игровые карьеры
- ↑ Цыганенко станет ассистентом Жуковского в «Ислочи»
- ↑ Цыганенко возглавил дубль "Ислочи"
- ↑ Валерий Цыганенко на два года продлил контракт с клубом (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (28 кастрычніка 2022). Праверана 16 снежня 2022.
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Трактар Мінск
- Ігракі ФК Камунальнік Слонім
- Ігракі ФК ЗЛіН Гомель
- Ігракі ФК ТП-47
- Ігракі ФК Сноў
- Ігракі ФК Шаўляй
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК БДАТУ-Ніва
- Ігракі ФК СКВІЧ
- Ігракі ФК Арарат Ерэван
- Ігракі ФК Абдыш-Ата
- Ігракі ФК Худжанд
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Іслач
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка