Валерый Якаўлевіч Брусаў
| Валерый Якаўлевіч Брусаў | |
|---|---|
| руск.: Валерий Яковлевич Брюсов | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Валерий Маслов, Аврелий[1][2], В. Бакулин[3][2], Нелли[4][2], В. А. Маслов[5], Даров[2], 3. Фукс[2], Ptyx[2] і К. Веригин |
| Дата нараджэння | 1 (13) снежня 1873[6] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 кастрычніка 1924[6][8][…] (50 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Якаў Кузьміч Брусаў[d] |
| Маці | Matryona Bryusova[d] |
| Жонка | Іаана Мацвееўна Брусава[d] |
| Альма-матар |
|
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, гісторык літаратуры, філосаф, празаік, драматург, гісторык, літаратуразнавец |
| Кірунак | рускі сімвалізм[d] |
| Жанр | лірыка |
| Мова твораў | руская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Подпіс |
|
Валерый Якаўлевіч Брусаў (руск.: Валерий Яковлевич Брюсов; 1 (13) снежня 1873[6], Масква[6][7][…] — 9 кастрычніка 1924[6][8][…], Масква, РСФСР, СССР[6][7][…]) — рускі паэт, празаік, літаратурны крытык, драматург, тэарэтык літаратуразнаўства, перакладчык. Пачынальнік сімвалізму ў рускай літаратуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў купецкай сям’і. Вучыўся ў маскоўскай прыватнай гімназіі Ф. Крэймана. Паступіў у 1892 годзе ў Маскоўскі ўніверсітэт на гістарычнае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта. У 1895 годзе Брусаў выдаў кнігу «Шэдэўры», у 1897 годзе — кнігу «Гэта — я» пра свет суб’ектыўна-дэкадэнцкіх перажыванняў, якія абвяшчалі эгацэнтрызм. У 1899 годзе скончыў універсітэт, цалкам аддаўся літаратурнай дзейнасці. На працягу двух гадоў працаваў сакратаром рэдакцыі часопіса «Рускі архіў». Пасля арганізацыі выдавецтва «Скарпіён», якое публікавала творы мадэрністаў, Брусаў прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі альманахаў і часопіса «Шалі» (1904—1909).
У 1897 годзе Брусаў ажаніўся з Іаанай Рунт. Яна была спадарожніцай да самай яго смерці. У 1900 годзе выйшла кніга «Трэцяя варта», пасля якой Брусаў атрымаў прызнанне як паэт. У 1903 годзе апублікаваў кнігу «Гораду і свету», у 1906 годзе — «Вянок».
У жніўні 1914 года ў Вільні пазнаёміўся з Я. Купалам, у выніку чаго стаў адным з першых перакладчыкаў яго паэзіі.
У 1919 годзе Брусаў стаў членам РКП(б). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве, загадваў літаратурным пададдзелам Аддзела мастацкай адукацыі пры Наркамасветы, быў членам Дзяржаўнага вучонага савета, прафесарам МДУ (з 1921).
Памёр ад запалення лёгкіх. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў як паэт, празаік, драматург, літаратуразнавец, тэарэтык верша і перакладчык.
У зборніках «Рускія сімвалісты» (вып. 1—3, 1894—95; у асноўным вершы Брусава), «Chefs d’oeuvre» («Шэдэўры», 1895), «Me eum esse» («Гэта — я», 1897) — выявішся ўплыў заходнееўрапейскага і рускага дэкадансу, пошукі новых формаў паэзіі. Аўтар зборнікаў вершаў «Urbi et orbi» («Гораду і свету», 1903), «Στέφανος» («Вянок», 1906), «Люстра ценяў» (1912) і інш., празаічных зборнікаў «Зямная вось» (1907), «Ночы і дні» (1913), гістарычных раманаў «Вогненны Анёл» (1907—08), «Алтар перамогі» (1911—12), «Юпітэр звергнуты» (незак., апубл. 1934), п’есы «Падарожнік» (1911), трагедыі «Пратэсілай памерлы» (1913), у якіх — зварот да урбаністычных матываў, навукі і гісторыі, міфалогіі і сучаснасці. У зборніках «Апошнія мары» (1920), «У такія дні» (1921), «Міг» (1922), «Mea!» («Спяшайся!», 1924) інтымная, пейзажная, міфалагічная, філасофская і палітычная тэматыка.
У гісторыка-літаратурных працах (кніга «Далёкія і блізкія», 1912) і публікацыях, прысвечаных А. С. Пушкіну (больш за 80), Я. А. Баратынскаму, М. В. Гогалю, Ф. І. Цютчаву і інш., канкрэтнасць і канструктыўная яснасць аналізу, аргументаванасць вывадаў, лаканізм і вытанчанасць стылю, шырыня эрудыцыі Брусава-даследчыка.
Перакладаў на рускую мову творы антычнай, заходнееўрапейскай паэзіі і драматургіі (Дж. Байрана, Вергілія, Дантэ, П. Верлена, Мальера і інш.). Перакладчык армянскай паэзіі (анталогія «Паэзія Арменіі са старажытных часоў да нашых дзён», 1916, факс. выд. 1987; званне народнага паэта Арменіі 1923). На рускую мову пераклаў асобныя вершы Я. Купалы.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Брусаў, В. Выбраныя вершы / Валерый Брусаў; пер. з рускай Г. Ліхтаровіча. — Мінск : Выдавец Раман Цымбераў, 2025. — 104 с. (Паэты планеты)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей — Российская книжная палата, 1956. — Т. 1. — С. 86. — 442 с.
- ↑ а б в г д е Брюсов, Валерий Яковлевич // Писатели современной эпохи: Био-библиографический словарь русских писателей XX века / под ред. Б. П. Козьмин — М.: 1928. — Т. 1. — С. 54–59. — 287 с.
- ↑ Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей — Российская книжная палата, 1956. — Т. 1. — С. 144. — 442 с.
- ↑ Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей — Российская книжная палата, 1957. — Т. 2. — С. 260. — 387 с.
- ↑ Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей — Российская книжная палата, 1957. — Т. 2. — С. 181. — 387 с.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Громова А. Г. Брюсов // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ а б в г Громова А. Г. Брюсов Валерий Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4: Брасос — Веш. — С. 72–73. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Громова А. Г. Брюсов Валерий Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4: Брасос — Веш. — С. 72–73. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брусаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Нарадзіліся 13 снежня
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 9 кастрычніка
- Памерлі ў 1924 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі МДУ
- Члены КПСС
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Расійскай імперыі
- Паэты СССР
- Паэты Расіі
- Паэты XX стагоддзя
- Паэты XIX стагоддзя
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Расіі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі XIX стагоддзя
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Расійскай імперыі
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Расіі
- Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
- Літаратурныя крытыкі XIX стагоддзя
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Расійскай імперыі
- Драматургі СССР
- Драматургі Расіі
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі XIX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Расійскай імперыі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Расіі
- Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі XIX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Рускамоўныя паэты
- Тэарэтыкі літаратуры
- Літаратуразнаўцы Расіі
- Гісторыкі Расіі
- Літаратуразнаўцы СССР
- Гісторыкі СССР