Перайсці да зместу

Валерыя Сямёнаўна Вірская-Катляр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерыя Сямёнаўна Вірская-Катляр
укр.: Валерія Семенівна Вірська-Котляр
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1930(1930-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 2016(2016-02-27) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына, харэограф, танцоўшчыца
Тэатр
  • Львоўскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Саламіі Крушальніцкай[d]
Узнагароды
народны артыст Украінскай ССР
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Ордэн княгіні Вольгі Ордэн княгіні Вольгі III ступені

Валерыя Сямёнаўна Вірская-Катля́р (укр.: Валерія Семенівна Вірська-Котляр, 29 кастрычніка 1930, Кіеў — 27 лютага 2016, Кіеў[1][2]) — украінская артыстка балета, харэограф і педагог. Народная артыстка Украінскай ССР (1964).

У розныя гады была замужам за балетмайстрам Паўлам Вірскім  (руск.), танцоўшчыкам і педагогам Мікалаем Апухціным  (руск.), мастацтвазнаўцам і калекцыянерам Ігарам Дзічэнкам  (руск.).

Нарадзілася 29 кастрычніка 1930 года ў Кіеве.

У 1949 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (выпуск педагога Галіны Бярозавай).

У 1949—1951 гадах працавала ў балетнай трупе Львоўскага тэатра оперы і балета імя І. Франка, у 1951—1954 гадах танцавала ў Ансамблі Паўночнай групы войскаў  (руск.) МА СССР у Польшчы.

У 1954—1975 гадах была салісткай Дзяржаўнага ансамбля танца Украінскай ССР  (руск.), у складзе якога гастралявала ў многіх краінах свету.[1] Выконвала вядучыя партыі ў танцавальных карцінах «Пра што вярба плача», «Хмель», «Плёскач», «Кастрычніцкая легенда», «Мы памятаем» і інш. Яе выканальніцкай манеры былі ўласцівы акцёрская выразнасць, эмацыйнасць, тонкае пачуццё стылю нацыянальнай харэаграфіі.[1]

Пасля смерці ў 1975 годзе свайго мужа, заснавальніка ансамбля, яго мастацкага кіраўніка і балетмайстра Паўла Вірскага, стала балетмайстрам калектыву; займала гэтую пасаду да 1980 года.

У 1981—2005 гадах выкладала харэаграфію ў Кіеўскім універсітэце культуры і мастацтваў. У 1996 годзе атрымала вышэйшую адукацыю ў гэтай жа навучальнай установе (курс Л. Цвятковай).[1] З 2000 года — дацэнт кафедры харэаграфіі.

Прызнанне і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г ВІ́РСЬКА-КОТЛЯ́Р Валерія Семенівна Архівавана 6 сакавіка 2016. // Энциклопедия современной Украины
  2. В Киеве простились с Валерией Вирской. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2016. Праверана 21 верасня 2016.
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 24 ноября 1960 года № 434 «О награждении орденами и медалями СССР работников литературы и искусства Украинской ССР». Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 26 кастрычніка 2021.
  4. Постановление Кабинета Министров Украины от 1 ноября 2003 года № 1710-2003-п «О награждении Почётной грамотой Кабинета Министров Украины». Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2021. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  5. Указ Президента України від 25 лютого 2005 року № 367/2005 «Про нагородження працівників Національного заслуженого академічного ансамблю танцю України імені Павла Вірського, м. Київ». Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2016. Праверана 16 лістапада 2016.
  6. Указ Президента Украины № 572/2015. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2015. Праверана 21 верасня 2016.
  • Станишевский Ю. А. Горизонты музыкального театра: опера, балет, оперетта на современной украинской сцене. — К.; Музыкальная Украина, 1968. — 201 с. + 11 л. ил.
  • Боримская Г. Самоцветы украинского танца: о Государственный заслуженный ансамбль танца УССР под руководством П. П. Вирского — К.: Искусство, 1974. — 136 с.