Валеры Пекрэс
Валеры Пекрэс | |
---|---|
фр.: Valérie Pécresse | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1967[1][2][3] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, міністр, магістрат |
Месца працы | |
Бацька | Dominique Roux[d] |
Маці | Catherine Bertagna[d] |
Муж | Jérôme Pécresse[d] |
Дзеці | Baptiste Pécresse[d], Clément Pécresse[d] і Émilie Pécresse[d] |
Узнагароды | |
valeriepecresse.fr | |
![]() |
Валеры́ Пекрэ́с (фр.: Valérie Pécresse; нар. 14 ліпеня 1967 года) — французскі палітык, з 2015 года займае пасаду прэзідэнта рэгіянальнага савета Іль-дэ-Франс. Заснавальніца палітычнай партыі Будзем свабоднымі, якую яна стварыла пасля сыходу з партыі Рэспубліканцы ў 2017 годзе. Двойчы абіралася дэпутаткай Нацыянальнай асамблеі з 2002 па 2007 гады і зноў з 2012 па 2016 гады. Працавала міністрам вышэйшай адукацыі і даследаванняў з 2007 па 2011 гады і міністрам бюджэту і прэс-сакратаркай урада з 2011 па 2012 гады. У адказ на галасаванне па Брэксіту ў 2016 годзе Пекрэс разам з іншымі французскімі палітыкамі, такімі як Ан Ідальга, Жэрар Местрале і Крысціян Наер, заклікала прыцягнуць бізнес з Лондана[4][5][6].
У 2021 годзе Пекрэс выступіла за больш абмежавальны падыход у пытанні іміграцыі, разглядаючы гэта як «галоўную праблему грамадства». У прыватнасці, яна прапанавала ўсталяваць максімальна ўзмоцненую іміграцыйную мяжу і зрабіць больш жорсткія ўмовы выдачы віду на жыхарства, напрыклад, пры наяўнасці дастатковых рэсурсаў, наяўнасці павагі да секулярызму і каштоўнасцей рэспублікі, і пры ўмове валодання французскай мовы. Урэшце, палітык прапанавала выключыць са спісаў сацыяльнай дапамогі людзей, якія пражываюць у Францыі менш чым за пяць гадоў[7].
У ліпені 2021 года Пекрэс вылучыла сваю кандыдатуру ад рэспубліканцаў на прэзідэнцкіх выбарах 2022 года[8][9]. 4 снежня 2021 года яна была абрана кангрэсам рэспубліканцаў сваім кандыдатам на выбарах 2022 года[10].
Зноскі
- ↑ Valérie Pecresse // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Répertoire national des élus — 2019.
- ↑ Valérie Pecresse // GeneaStar
- ↑ «France sets up team in Brexit push to lure business from London». Financial Times.
- ↑ «France Sets Up One-Stop Shop for British Firms Fleeing Brexit». Bloomberg News.
- ↑ «Paris rolls out ‘red-white-and-blue carpet’ for banks». Financial Times.
- ↑ «Présidentielle 2022: Valérie Pécresse présente un projet de révision de la Constitution pour „stopper l’immigration incontrôlée“». Franceinfo.
- ↑ «Head of Paris region announces presidential bid». Politico.
- ↑ «Conservative Les Républicains forgo primary to choose candidate at party convention». France 24.
- ↑ «Présidentielle: Valérie Pécresse investie candidate Les Républicains après sa victoire au congrès». BFM TV.