Прэзідэнцкія выбары ў Францыі (2022)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэзідэнцкія выбары ў Францыі (2022)

Выбары Прэзідэнта Францыі 2022 (фр.: Élection présidentielle française de 2022) — чарговыя выбары Прэзідэнта Францыі, першы тур якіх адбыўся 10 красавіка, а другі 24 красавіка 2022 года. Перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік краіны Эманюэль Макрон.

Кандыдаты[правіць | правіць зыходнік]

Сацыялагічныя апытанні[правіць | правіць зыходнік]

За дзень да выбараў маем наступны рэйтынг кандыдатаў:

  • Макрон — 26 %
  • Ле Пен — 23 %
  • Меланшон — 17 %
  • Зэмур — 9 %
  • Пекрэс — 8 %

Па даных папярэдняга апытання, у верагодным другім туры Макрон можа набраць 53 %, а Марын Ле Пен — 47 %[1].

Першы тур[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У першым туры найбольшую колькасць галасоў атрымалі дзеючы Прэзідэнт Эманюэль Макрон і Марын Ле Пен, якія выйшлі ў другі тур. Трэцяе месца мае Жан-Люк Меланшон.

Экзіт-полы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных першых экзітполаў, Макрон набраў 28,1 % галасоў у першым туры галасавання, а ягоная суперніца Ле Пэн — 23,3 %. На трэцім месцы — кандыдат ад левых Жан-Люк Меланшон з 20,1 %[2].

Другі тур[правіць | правіць зыходнік]

Другі тур адбыўся 24 красавіка. Эманюэль Макрон набраў 58,5 % галасоў, Марын Ле Пен — 41,5 %.

Зноскі