Перайсці да зместу

Вальтэліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вальтэліна (італ.: Valtellina) — горная даліна на поўначы Ламбардыі, на поўнач ад Бергама, на мяжы Італіі са Швейцарыяй, ля падножжа Бернінскіх Альпаў. Па даліне працякае рака Ада, якая ўпадае ў возера Кома. Адміністрацыйна суадносіцца з правінцыяй Сондрыа, буйныя гарады — К’явена, Борміа, Сондрыа.