Віцебскі музей Марка Шагала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Музей Марка Шагала)

Віцебскі музей Марка Шагала — музей у Віцебску, прысвечаны жыццю і творчасці Марка Шагала заснаваны паводле рашэння Віцебскага гарвыканкама ад 23 кастрычніка 1991 г. У 1994 г. уключаны ў склад гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу як структурнае падраздзяленне, у 1996 г. як самастойная адзінка ўвайшоў у склад аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама. 3 28 снежня 2007 г. установа культуры «Музей Марка Шагала ў Віцебску». Дырэктар І. С. Воранава.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 4996 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 490 адзінак. Агульная плошча экспазіцый 294 м². Мае 5 экспазіцыйных і 4 выставачныя залы. Музей размяшчаецца ў 2 будынках.

Арт-цэнтр Марка Шагала[правіць | правіць зыходнік]

Арт-цэнтр Марка Шагала

«Арт-цэнтр Марка Шагала» (вул. Путна, 2) адкрыты ў 1992 г. Тут пастаянна праводзяцца выстаўкі графічных прац М. Шагала з калекцыі музея: дрэварыты, афорты, акватынты, серыя ілюстрацый да паэмы-рамана М. Гогаля «Мёртвыя душы» (1923-25 гг.), серыі каляровых літаграфій на тэму Бібліі, створаных у 1956 г. і 1960 г., цыкл «12 каленаў Ізраіля» (1960 г.) і інш. У музеі таксама зберагаецца калекцыя друкаванай графікі мастакоў еўрапейскага авангарда (працы Ж. Міро, П. Пікаса, Ф. Лежэ і інш.). У будынку Арт-цэнтра створана навуковая бібліятэка, прысвечаная творчасці М. Шагала і мастакоў авангарда, якая налічвае больш за 3,5 тыс. выданняў.

Дом-музей Марка Шагала[правіць | правіць зыходнік]

Дом-музей Марка Шагала

«Дом-музей Марка Шагала» (вул. Пакроўская, 11) адкрыты ў 1997 г. і знаходзіцца ў доме, які на пачатку 1900-х г. узвёў бацька мастака. Тут М. Шагал правёў свае юнацкія гады; пра гэты перыяд ён напісаў у аўтабіяграфічнай кнізе «Маё жыццё». Экспануюцца прадметы побыту гараджан мяжы 19—20 ст., а таксама копіі архіўных дакументаў і прац мастака, якія расказваюць пра яго гады жыцця і сям'і бацькоў у Віцебску.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музей Марка Шагала // Шагал і Віцебск : альбом / Л. У. Хмяльніцкая. — Мн., 2006. — С. 6—9.
  • Музей Марка Шагала // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 646—647.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Шишанов В. Имена в списках // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2000. № 2. С.4.
  • Шишанов В. «Школа и революция» // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2000. № 2. С.5-8.
  • Шишанов В. Яков Розенфельд: превратности судьбы // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2001. № 1 (3). С.5-6.
  • Родити Э. Диалоги об искусстве: Марк Шагал / Вступление и комментарии В. Шишанов. Перевод с немецкого А.Белодед// Бюллетень Музея Марка Шагала. 2002. № 1 (7). — С.6—13.
  • Шишанов, В. А. «Наконец появился царь…» / В. А. Шишанов // Шагаловский международный ежегодник, 2008: сб. статей; под ред. А. М. Подлипского. — Витебск: Витеб. обл. тип., 2010. — С. 69 — 73. [1]
  • Шишанов В. А. Транслингвистическая порча [Рец. на книги: Шагал Б. Горящие огни: Пер. с фр. Н.Мавлевич. М.: Текст, 2001. 351 с.: ил. Шагал Б. Горящие светильники: Пер. с нем. Г.Снежинская. СПб.: Лимбус Пресс, 2001. 224 с.] // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2002. № 2(8). С.17-19.
  • Шишанов В. Художественная жизнь Витебска на страницах изданий «Известия Витгубисполкома совучдепов», «Школа и революция», «Юный марсиянин» // Шагаловский сборник. Вып. 2. Материалы VI—IX Шагаловских чтений в Витебске (1996—1999). Витебск: Музей М.Шагала, 2004. С.121-124.
  • Шишанов В. Материалы о Ю. М. Пэне в РГАЛИ / В. Шишанов. // Малевич. Классический авангард. Витебск — 11: [альманах / ред. Т. Котович]. — Минск: Экономпресс, 2009. — С.42-55.
  • Шишанов В. Марк Шагал: этюды к биографии художника по архивным делам // Шагаловский сборник. Вып. 3. Материалы X – XIV Шагаловских чтений в Витебске (2000-2004). Минск: «Рифтур», 2008. С.171–175.
  • Шишанов В. К вопросу о «первом опыте обращения к творчеству Шагала в местной печати» // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2004. № 2(12). С.12-16.
  • Шишанов, В. «Эти молодые люди были ярыми социалистами…». Участники революционного движения в окружении Марка Шагала и Беллы Розенфельд / В. А. Шишанов // Бюллетень Музея Марка Шагала. — 2005. — № 13. — С. 64 — 74.[2]
  • Шишанов В. А. Об утраченном портрете Марка Шагала работы Юрия Пэна // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2006. № 14. С. 110—111.
  • Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.[3];
  • Изобразительное искусство Витебска 1918—1923 гг. в местной периодической печати : библиограф. указ. и тексты публ. / сост. В. А. Шишанов. — Минск : Медисонт,2010. — 264 с.[4].
  • Шишанов В. А. Несколько строк из жизни Марка Шагала / В. А. Шишанов // Мишпоха. 2010. № 26. С. 46 — 50.[5]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]