Валянціна Аркадзьеўна Ястраб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Аркадзьеўна Ястраб
Нараджэнне 9 снежня 1962(1962-12-09) (61 год)
Дзейнасць педагог, палітык
Узнагароды

Валянціна Аркадзьеўна Ястраб (нар. 9 лютага 1962, Зажэвічы, Старобінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог і палітык.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 9 снежня 1962 года ў вёсцы Зажэвічы Старобінскага раёна ў сям’і сельскіх настаўнікаў[1].

Скончыла школу ў Старых Цярушках. Пасля заканчэння ўніверсітэта разам з мужам прыехала настаўнічаць у школу вёскі Вялікі Рожан Салігорскага раёна[1].

Васемнаццаць гадоў працавала намеснікам дырэктара ў школах Салігорска, у тым ліку да 1990 года — намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 5 Салігорска[1]. У 1990—2005 гадах працавала дырэктарам сярэдняй школы № 5 Салігорска, якая пад яе кіраўніцтвам атрымала статус школы з эстэтычным ухілам[2].

У 1990 годзе абрана ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Галасавала за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае двух сыноў і дачку.

  • Муж — Міхаіл Паўлавіч Ястраб, дырэктар сярэдняй школы № 2 Салігорска[1][4].
  • Дачка — Алена Міхайлаўна Ястраб, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Салігорска[1][2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Званне «Выдатнік народнай адукацыі БССР»[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е По труду и честь!(недаступная спасылка)
  2. а б 50-летняя история средней школы № 5 г. Солигорска в интересных фактах и ретро-фотографиях
  3. Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3
  4. Всё начинается с учителя. Средняя школа № 2 г. Солигорска отметила своё 60-летие