Зажэвіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зажэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зажэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 920
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Зажэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Зажэвічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новацярушскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Абідземля, Загор’е, Красны Бераг, Крываль, Лесаўня, Новая Грамата, Новыя Цярушкі і пасёлак Крываль)[1]. 6 верасня 2007 года ўтвораны пасёлак Заазёрны[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пагосцкага сельсавета з вёскай Цясова, вёскі Саковічы і Язавінь перададзены ў склад Старобінскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 2508 чалавек[4], з іх 93,0 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1920 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Решение Солигорского районного Совета депутатов от 6 сентября 2007 г. № 40 Об отнесении товарищества индивидуальных застройщиков "Заозерный" к категории сельского населенного пункта и присвоении наименования
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.