Валянцін Аляксандравіч Налівайчанка
Валянцін Аляксандравіч Налівайчанка укр.: Валентин Олександрович Наливайченко | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
1 лютага 2006 — 1 мая 2006 | ||||
Папярэднік | Пётр Дзмітрыевіч Шапавал | |||
Пераемнік | Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | |||
Месца працы | ||||
Нараджэнне | 8 чэрвеня 1966 (54 гады) | |||
Сайт | nalyvaichenko.org | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
Валянцін Аляксандравіч Налівайчанка (укр.: Наливайченко Валентин Олександрович; 8 чэрвеня 1966, Запарожжа) — украінскі дыпламат і актывіст дзяржавы, у 2006—2010 гадах кіраўнік Службы бяспекі Украіны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З адзнакай скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі. Пасля аднаўлення незалежнасці Украіны паступіў на дыпламатычную службу. З 1994 па 1997 служыў у якасці другога, а затым першага і сакратара Пасольства Украіны ў Фінляндыі, Даніі і Нарвегіі. У 1997—2001 гадах быў першым сакратаром, саветнікам, начальнікам аддзела і намеснікам начальніка Дэпартамента консульскіх спраў Міністэрства замежных спраў Украіны. З 2001 па 2003 служыў у якасці генеральнага консула Украіны ў Вашынгтоне. Вярнуўшыся дадому, уступіў на пасаду кіраўніка Дэпартамента па консульскіх пытаннях (да 2004 года), пасля чаго займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў і член Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Украіны (да 2006 года). З лютага па май 2006 года ён быў паслом Украіны ў Мінску.
29 мая 2006 быў прызначаны намеснікам кіраўніка Службы бяспекі Украіны, на чале антытэрарыстычнага цэнтра пры СБУ. З 6 снежня 2006 года да 6 сакавіка 2009 выконваў абавязкі кіраўніка СБУ. 6 сакавіка 2009 г. рашэннем прэзідэнта афіцыйна стаў кіраўніком установы. З красавіка 2007 года ён быў таксама сябрам Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.[2][3].
Кандыдат у прэзідэнты (2019)[4].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 26 чэрвеня 2007 г быў узнагароджаны ордэнам Яраслава Мудрага V ступені.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20141230170607/http://www.ssu.gov.ua/sbu/control/en/publish/article?art_id=86705&cat_id=86704
- ↑ Na Ukrainie zaczyna się lustracja (wywiad z Wałentynem Naływajczenko), Dziennik z 11 maja 2009
- ↑ Ukraina «dekagiebizuje» uniwersytety, «Gazeta. Dziennik Polonii w Kanadzie» z 7 kwietnia 2009
- ↑ Результати голосування
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Офіційний сайт Валентина Наливайченкаукр.: {{{1}}}
- Лідери Україниукр.: {{{1}}}
- Валентин Наливайченкоукр.: {{{1}}}
- Указ Президента Україниукр.: {{{1}}}
- Біяграфія укр.: {{{1}}}
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Запарожжы
- Камандоры ордэна «За заслугі перад Літвой»
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Асобы
- Кіраўнікі СБУ
- Паслы Украіны ў Беларусі
- Дыпламаты Украіны
- Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны