Пасольства Украіны ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасольства Украіны ў Беларусі
Украіна
Украіна
Беларусь
Беларусь
Embassy of Ukraine in Belarus.jpg
Адрас 220002, м. Мінськ, вул. Старовіленська, 51
Сайт belarus.mfa.gov.ua/ua

Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычная місія Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, знаходзіцца ў Мінску. Размяшчаецца ў будынку па адрсе вул. Старавіленская, 51 (19952000, архітэктары Л. У. Зданевіч, М. М. Пірагоў, К. А. Філіповіч[1]).

Задача пасольства[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная задача Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — прадстаўляць інтарэсы Украіны, садзейнічаць развіццю міждзяржаўных палітычных, эканамічных, культурных, навуковых і іншых сувязей, а таксама абараняць правы і інтарэсы грамадзян і юрыдычных асоб Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь.

Пасольства спрыяе развіццю добрасуседскіх адносін паміж Украінай і Рэспублікі Беларусь на ўсіх узроўнях, з мэтай забеспячэння гарманічнага развіцця ўзаемных адносін, а таксама супрацоўніцтва па ўзаемна цікавых пытаннях. Пасольства выконвае таксама консульскія функцыі.

Гісторыя дыпламатычных адносін[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь устаноўлены 27 снежня 1991 года. Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь было пачата 30 чэрвеня 1992 года.

Дом Пасольства ўрачыста адкрыты 1 снежня 2000 года пры ўдзеле Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, Прэм'ер-міністра Украіны Віктара Юшчанкі, Міністра замежных спраў Украіны Анатоля Зленка, а таксама Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ярмошына і Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь — Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Міхаіла Хвастова.

Пасольства[правіць | правіць зыходнік]

Генеральнае консульства Украіны ў Брэсце[правіць | правіць зыходнік]

  • Адрас: 224030, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул. Варовскага, 19
  • Тэлефон: (+ 375 162) 22 04 77; (+ 375 162) 22 02 99; (+ 375 162) 22 04 55
  • Факс: (+ 375 162) 22 03 88
  • E-mail: uk_consul@tut.by; gk_byb@mfa.gov.ua

Паслы Украіны ў Рэспубліцы Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

  1. Уладзімір Іванавіч Жаліба (1992—1998)
  2. Анатоль Андрэевіч Дронь (1998—2003)
  3. Пётр Дзмітрыевіч Шапавал (2003—2005)
  4. Валянцін Аляксандравіч Налівайчанка (2005—2006)
  5. Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы (2006—2010)
  6. Раман Пятровіч Бязсмертны (2010—2011)
  7. Віктар Мікалаевіч Ціханаў (2011—2012)
  8. Віктар Марсумавіч Якубаў (2012—2013) ч.п.
  9. Міхаіл Браніслававіч Ежаль (2013-2015)
  10. Валеры Мікалаевіч Джыгун (2015—2017) ч.п.
  11. Ігар Юр'евіч Кізім (2017-)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Зданевич Леонтий Ульянович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]