Перайсці да зместу

Валянцін Гансалес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Гансалес
ісп.: Valentín González González
Дата нараджэння 4 лістапада 1904(1904-11-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 1983(1983-10-20) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Другая Іспанская Рэспубліка[d]
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянцін Гансалес Гансалес (ісп.: Valentín González González; 4 лістапада 1904(1904-11-04), Malcocinado[d], Эстрэмадура20 кастрычніка 1983(1983-10-20), Мадрыд), больш вядомы як Эль Кампесіна (ісп.: El Campesino — «селянін», «дзеравеншчына») — іспанскі ваенны і палітычны дзеяч, рэспубліканскі военачальнік часоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў сынам баевіка-анархіста з Нацыянальнай канфедэрацыі працы.

У дзяцінстве Гансалес амаль не хадзіў у школу, так як працаваў падзёншчыкам або пагоншчыкам мулаў. Прыкладна ва ўзросце васьмі гадоў яго сям’я пераехала на поўнач правінцыі Кордова, каб працаваць на шахтах. У гэты перыяд Гансалес змог чаргаваць працу са школай. Адначасна ён адкрыў для сябе фігуру Хуана Марціна Дыеса «Эль-Эмпекінада» — героя вайны за незалежнасць супраць напалеонаўскіх войск, пазней павешанага рэакцыйным рэжымам Фернанда VII, якім ён захапіўся.

Гансалес удзельнічаў у антыўрадавых акцыях і беспарадках. Ва ўзросце 16 гадоў ён напаў на паліцэйскі ўчастак, за што атрымаў мянушку Эль Кампесіна. Пазней яго схапілі і пасадзілі ў турму.

Пасля дасягнення паўналецця быў прызваны на тэрміновую службу. Служыў у Афрыканскай арміі, удзельнічаў у Рыфскай вайне. Затым трапіў на флот, але хутка быў перанакіравалі ў Іспанскі легіён. Неўзабаве за забойства сяржанта, які даў яму аплявуху, трапіў у турму. Аднак Гансалес збег да войск Абда эль-Керыма. Пасля ён зноў трапляе ў зняволенне, чакаючы смяротнага пакарання, але дзякуючы амністыі 1926 года быў вызвалены.

У 1929 годзе паехаў у падарожжа па Андалусіі, Кастыліі і Эстрэмадуры з мэтай палітычнай мабілізацыі жыхароў. Прыкладна ў 1930 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Іспаніі. Пераехаў у Мадрыд, дзе працаваў муляром. У ходзе Астурыйскай рэвалюцыі 1934 года кіраваў апалчэннем. Потым зноў трапіў у турму. Амніставаны пасля пасля ўсеагульных выбараў 1936 года.

З пачаткам грамадзянскай вайны ўступіў у Пяты полк. Пазней камандаваў 10-й змешанай брыгадай і 46-й дывізіяй. Удзельнічаў у бітвах пры Гвадалахары, Брунэтэ, Бельчытэ, Тэруэле, Эбра.

У 1939 годзе, пасля вайны, пасяліўся ў Савецкім Саюзе і паступіў у вышэйшую ваенную школу[1]. Праз рознага кшталту праблем з савецкімі ўладамі ён спрабаваў уцячы ў Іран, але СМЕРШ схапіў Гансалеса. Ён быў інтэрнаваны ў лагер ГУЛАГ у Варкуце (Рэспубліка Комі)[2]. У 1949 годзе Гансалесу атрымалася збегчы праз іранскую мяжу. Жыў у эміграцыі ў Францыі[1][3].

Змог вярнуцца ў Іспанію ў 1977 годзе, абвясціўшы сябе прыхільнікам Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Vida y muerte en la URSS (1939–1949) (autobiografía) (1950).
  • Comunista en Espaňa y antiestalinista en la URSS (1952).
  • Yo escogí la esclavitud (Plaza & Janés, 1976).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Сергей НЕХАМКИН, «Бородатый Кампесино к нам пожаловал опять!», Izvestia, 26/03/04 (en ruso).
  2. El Campesino, Life and Death in Soviet Russia by Valentín González and Julian Gorkin, translated by Ilsa Barea, N.Y., 1952.
  3. Тхоржевский, Открыть окно. Воспоминания и попутные записи, СПб, 2002 г. ISBN 5-89329-456-4 (en ruso).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]