Валянцін Генрыхавіч Мазец
Jump to navigation
Jump to search
Валянцін Генрыхавіч Мазец | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1965 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Валянцін Генрыхавіч Мазе́ц (6 верасня 1965, в. Станелевічы, Зэльвенскі раён Гродзенскай вобл.) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1995).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў БДУ (1989). 3 1992 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. Даследуе праблемы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, пытанні развіцця культуры і міжнацыянальных адносін. Складальнік (з І. М. Кузняцовым) зборніка «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (2000).
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- За сваё, кроўнае // Маладосць. 1994. № 5.
- Беларускі нацыянальны рух ад снежня 1917 да лютага 1918 // Гуманітарныя і сацыяльныя навукі на зыходзе XX ст. Мн., 1998.
- М. В. Доўнар-Запольскі і БНР // Даследчык гісторыі трох народаў: М. В. Доўнар-Запольскі. Гомель, 2000.
- Беларускі студэнцкі саюз як фактар нацыянальна-культурнага жыцця моладзі Заходняй Беларусі // Праблемы ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР: Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы Міжнар. навук.-тэарэт. канф. Мн., 2000.
- Да пытання фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі ў Другой Рэчы Паспалітай (1921—1939 гг.) // XX ста-оддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў: Матэрыялы бел.-пол. навук. канф. Мн., 2001.
- «Мы мабілізуем свае сілы і ... тут выкуем дзяржаўную волю свайго народа» // Беларусь у XX ст. Мн., 2002. Вып. 1; Грамадзянства і межы БНР // Бел. гіст. зб. Беласток, 2001. № 15.