Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў
| Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 22 ліпеня 1934 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2015 |
| Прафесія | артыст балета |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў (22 ліпеня 1934, в. Уласава, Валагодская вобласць, Расія — 2015) — беларускі артыст балета. Народны артыст Беларускай ССР (1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1954 годзе студыю класічнага танца пры Ленінградскім Палацы культуры імя М. Горкага. У 1956—1972 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1956—1967 педагог Беларускае харэаграфічнае вучылішча.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Характэрныя рысы выканальніцкай манеры Давыдаў — высакароднасць і чысціня пластычнай формы, пачуццё стылю, эмацыянальная насычанасць танца. Сярод партый: Мікалай («Мара» Я. Глебава), Андрэй («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера), Алесь («Святло і цені» Г. Вагнера), Спартак, Гармодый («Спартак» А. Хачатурана), Прынц, Рамэа («Папялушка» і «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Франц («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Ваалаў («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Базыль («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Юнак («Шапэніяна» на музыку Ф. Шапэна), Феб («Эсмеральда» Ц. Пуні), Альберт («Жызэль» А. Адана).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Калядэнка. Давыдаў Валянцін Канстанцінавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валянцін Канстанцінавіч Давыдаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
- Памерлі ў 2015 годзе
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Артысты балета Беларусі
- Артысты балета XX стагоддзя