Валянцін Сяргеевіч Кароўкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Сяргеевіч Кароўкін
Дата нараджэння 10 лістапада 1936(1936-11-10) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фтызіятр
Навуковая сфера фтызіятрыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар

Валянцін Сяргеевіч Кароўкін (10 лістапада 1936 г., Новасібірск) — беларускі фтызіяпульманолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — вайсковец, маці-кінамеханік. Па месцы службы бацькі жыў у Сібіры, на Далёкім Усходзе (г. Уладзівасток). У 1948 г., у сувязі з цяжкай хваробай маці (рэўматызм), якая ўскладнілася сардэчнай недастатковасцю, бацька быў пераведзены для працягу службы ў Крым у г. Севастопаль. Скончыў сярэднюю школу ў 1954 г. і паступіў у Крымскі медыцынскі інстытут (г. Сімферопаль).

Пасля заканчэння інстытута і гадавой субардынатуры па фтызіятрыі быў прыняты ў аспірантуру з умовай «адпрацоўкі 2 гадоў у Казахстане». У 1960 г. накіраваны ў Паўднёва-Казахстанскую вобласць. Па вяртанні ў Крым працаваў участковым фтызіятрам у Севастопалі, вучыўся ў аспірантуры Крымскага медыцынскага інстытута на кафедры фтызіятрыі. Пасля заканчэння аспірантуры і абароны кандыдацкай дысертацыі працаваў намеснікам галоўнага ўрача ў санаторыі «Далосы» (Ялта), і ў 1968 г. — галоўным урачом Крымскага Упраўлення санаторыямі Міністэрства аховы здароўя УССР.

На кафедры фтызіяпульманалогіі БелМАПА працуе са студзеня 1969 г., спачатку асістэнтам, затым дацэнтам, прафесарам, а з 1983 г. загадчыкам кафедры. Асноўны напрамак навуковых прац прысвечана вывучэнню дыягностыкі і лячэння спалучаных захворванняў на сухоты лёгкіх і цукровым дыябетам. На гэтую тэму ў 1967 г. ім абаронена кандыдацкая, у 1979 г. — доктарская дысертацыі. Аўтар манаграфіі «Туберкулёз лёгкіх ў хворых цукровым дыябетам», даведнікаў «Лячэнне хвароб бронх і лёгкіх», «Кароткі даведнік па сімптаматыцы хвароб сістэмы дыхання» (два выданні). Усяго апублікаваў звыш 230 навуковых і звыш 30 навукова-папулярных прац.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]