Варанасі
| Населены пункт | |
| Варанасі | |
|---|---|
| англ.: Varanasi санскр.: वरणासी хіндзі: बनारस | |
| 25°19′08″ пн. ш. 83°00′46″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 76 ± 1 м |
| Водныя аб’екты | Ганг і Varuna River[d] |
| Часавы пояс | UTC+05:30 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 542 |
| Паштовы індэкс | 221456 |
| Аўтамабільны код | UP |
| varanasi.nic.in (хіндзі) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Варана́сі, ці Бенарэс — горад на Поўначы Індыі, на рацэ Ганг, паміж яго прытокамі Варан і Асі (адсюль назва), у штаце Утар-Прадэш. Узнік каля 7 ст. да н.э. На 1991 г. налічвалася 932,4 тысяч жыхароў.
Важны транспартны вузел (чыгункі, аўтадарогі, водныя шляхі). Развіта баваўняная, шаўкаткацкая, шкляная, харчовая, хімічная прамысловасць. Працуе завод цеплавозаў. Пашырана саматужная вытворчасць мастацкіх вырабаў (парча, дываны, ювелірныя вырабы і інш.).
Варанасі — цэнтр кнігадрукавання на мове хіндзі. У горадзе некалькі вышэйшых навучальных устаноў (сярод якіх Бенарэскі індуісцкі ўніверсітэт), а таксама найбуйнейшая бібліятэка кніг на хіндзі.
Горад з'яўляецца гістарычным, культурным і рэлігійным цэнтрам краіны, а таксама месцам паломніцтва індусаў і будыстаў (каля 1 млн чалавек штогод). Тут знаходзяцца шматлікія палацы і індуісцкія храмы (пераважна 16—18 ст.). «Залаты храм Шывы» (каля 1750), комплекс палацаў 16—19 ст., іншыя архітэктурныя помнікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Варанасі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. С. 509—510.
- Бенарес // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.