Варахша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэшткі сцен

Варахша́ — гарадзішча ва Узбекістане, якое існавала з антычных часоў да XI ст. ў гістарычнай вобласці Согд (Сагдыяна). Размешчана за 40 км на захад ад г. Бухара.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Фрагмент роспісу палаца

Захаваліся рэшткі гафрыраваных сцен цытадэлі, на захад ад іх — палац. Выяўлены размалёўкі VII ст. на сценах палаца (змаганне герояў з фантастычнымі жывёламі, сцэны бітваў коннікаў, палявання, урачыстасці прыёму цара); часткі палаца, пабудаваныя ў VIII ст., упрыгожаны раслінным арнаментам, фігуркамі людзей і жывёл, фантастычнымі пейзажамі і інш., выразанымі па алебастравай тынкоўцы. Знаходкі сведчаць пра сінкрэтычны характар мастацтва  (руск.) сагдыйцаў  (руск.), дзе мясцовыя элементы спалучаюцца са старажытнымі антычнымі традыцыямі і рысамі будыйскага мастацтва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]