Варварызм
Выгляд
Варвары́зм, таксама барбары́зм[1][2] (ад грэч. βαρβαρισμός — іншамоўны) — запазычанае слова ці выраз, якія не асвоены або асвоены часткова (пераважна графічна) у мове[3].
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюцца агульныя і індывідуальныя.
Агульныя варварызмы
[правіць | правіць зыходнік]Агульныя варварызмы выкарыстоўваюцца пастаянна і могуць паўтарацца ў розных тэкстах: cito — тэрмінова (у медыцыне), tête-à-tête — з вока на вока[3].
Індывідуальныя варварызмы
[правіць | правіць зыходнік]Індывідуальныя сустракаюцца пераважна ў мове мастацкай літаратуры для стварэння мясцовага каларыту; яны звычайна не паўтараюцца і не выходзяць за межы аднаго твора[3]:
| Звон кафедральны кліча на Ave |
| „Згодны… Суцінку!.. Лайёт!..“ — загуло ў натоўпе |
Макаранічная мова
[правіць | правіць зыходнік]Мова, перанасычаная варварызмамі, называецца макаранічнай. 3 яе дапамогай ствараецца камічны эфект у макаранічных вершах, некаторых творах прозы[4]:
| Ітак, за здравіе мамашы
І за дальнейшы, значыць, рост Праізвадзіцельніцы нашай Я прадлагаю выпіць тост |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Расейска-беларускі слоўнік (Некрашэвіч-Байкоў) · Slounik.org . slounik.org. Праверана 17 красавіка 2026.
- ↑ barbarism - Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс). verbum.by. Праверана 17 красавіка 2026.
- 1 2 3 Варварызм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 8. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- ↑ Варварызм // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — С. 214. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).