Варнаў
| Варнаў | |
|---|---|
| ням. Warnow | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 155,4 км |
| Басейн | 3 324 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | каля Пархіма |
| • Вышыня | 65 м |
| • Каардынаты | 53°30′59″ пн. ш. 11°51′45″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Варнемюндэ |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 54°10′49″ пн. ш. 12°05′35″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Ва́рнаў (ням.: Warnow, вымаўляецца Ва́рна) — рака ў Германіі, працякае па зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Упадае ў Балтыйскае мора ў Варнемюндэ.
Назва ракі мае славянскія вытокі (рака Вароны). У межах горада Ростака рака носіць назву Ніжняя Варнаў (Unterwarnow). Суднаходная да галоўнай прыстані Ростака, каля пяці кіламетраў ад вусця. У вусце ракі размяшчаецца важны пункт паромнага паведамлення ў Паўночнай Еўропе. Па берагах ракі апроч партовых збудаванняў размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудаўнічай і суднарамонтнай прамысловасці, верфі і яхт-клубы. У Ростаке пад ракой пракладзены Варнаўскі тунэль.
Рыба
[правіць | правіць зыходнік]Дзякуючы параўнальна нядрэннай экалогіі, рака досыць багатая рыбай. У тым ліку — лешч, плотка, акунь, судак, язь, селядзец, а таксама нават стронга і рачны вугор. Рэчка ў ніжняй плыні — месца нерасту балтыйскага селядца і яе напасу непасрэдна перад нерастам. Судак, у тым ліку памерам дазволеным сучаснымі правіламі лоўлі — больш 45 см, — ловіцца на спінінг у межах Ростака.
Зноскі
- ↑ Варнов // Варлен — Венглейн (БСЭ1) — 1928. — Т. 9. — С. 22.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |