Варонеж (рака)
Выгляд
Варонеж | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 342 км |
Басейн | 21 600 км² |
Расход вады | 70,8 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°50′05″ пн. ш. 40°24′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дон |
• Каардынаты | 51°31′36″ пн. ш. 39°05′11″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дон → Азоўскае мора |
|
|
Краіна | |
Код у ДВР | 05010100512107000002368 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Варонеж (руск.: Воронеж) — рака ў Расіі, левы прыток ракі Дон. Працякае па тэрыторыі Варонежскай, Ліпецкай і Тамбоўскай абласцей.
Тыповая раўнінная рака. Утвараецца пры зліцці Польнага Варонежа і Ляснога Варонежа.
Даўжыня ракі, лічачы ад вытока Польнага Варонежа — 520 км, даўжыня уласна Варонежа — 342 км. Лясны Варонеж бярэ пачатак каля вёскі Пушкіна Ухалаўскага раёна Разанскай вобласці. Пасля зліцця Ляснога і Польнага Варонежа ля сяла Новамікольскае Мічурынскага раёна Тамбоўскай вобласці, рака цячэ на працягу каля 60 км на паўночны захад, затым прыкладна ў 5 км ніжэй упадзення ў яе ракі Станавая Раса, крута паварочвае з поўначы на поўдзень з невялікім адхіленнем на паўднёвы захад. Прытокі (левы): Усмань.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |