Вароніна (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вароніна — археалагічныя помнікі (2[удакладніць] селішчы, бескурганны могільнік) ранняга жалезнага веку каля в. Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. На селішчах знойдзены фрагменты грубаляпной і чорнаглянцаванай керамікі зарубінецкай культуры і ляпной керамікі Сярэднявечча. На могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне; рэшткі крэмацыі змешчаны ў прадаўгаватых або круглых ямах. Пахавальны інвентар — драцяныя фібулы, бронзавыя шпількі, спіралепадобныя бранзалеты, жалезныя кольцы, нажы, спражкі і інш., гліняныя, пераважна глянцаваныя, пасудзіны розных форм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]