Іосіф Уладзіміравіч Гурка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Уладзіміравіч Гурка
Gurko IV.jpg
Дата нараджэння 16 (28) ліпеня 1828(1828-07-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 (28) студзеня 1901(1901-01-28) (72 гады)
Месца смерці
Бацька Vladimir Gurko[d]
Дзеці Vladimir Gurko[d], Vasily Gurko[d] і Dmitry I. Gurke[d]
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў кавалерыя, Генеральны штаб
Званне генерал-фельдмаршал
Камандаваў Конна-грэнадзёрскі лейб-гвардыі полк,
1-я брыгада 2-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі,
2-я гвардзейская кавалерыйская дывізія,
Адэская ваенная акруга,
Варшаўская ваенная акруга
Бітвы/войны Руска-турэцкая вайна 1877—1878
Узнагароды і прэміі
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Георгія II ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага з дыяментамі
Ордэн Белага арла
Ордэн Святой Ганны I ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Залатая зброя «За адвагу» з дыяментамі
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Ордэн «Pour le Mérite»
Вялікі крыж ордэна Саксен-Эрнесцінскага дому
Кавалер Вялікага крыжа Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Франца Іосіфа
Вялікі крыж ордэна Данеброга Вялікі крыж ордэна Такоўскага крыжа
Ордэн Князя Данііла I 1-й ступені
Bg1osa.png Крыж «За пераход цераз Дунай» (Румынія)
Крыж «За ваенныя заслугі» 1-га і 2-га класа (Мекленбург-Шверын)
Медаль «За адвагу» (Чарнагорыя)
Commons-logo.svg Іосіф Уладзіміравіч Гурка на Вікісховішчы

Іосіф Уладзіміравіч Гурка (28 ліпеня 1828 — 28 студзеня 1901) — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Генерал-фельдмаршал (1894).

Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і Рамейкаў-Гуркаў. Скончыў Пажаскі корпус (1846). Удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). Вызначыўся ў руска-турэцкай вайне (1877—1878). На чале расійскіх і балгарскіх войск вызваляў г. Тырнава, захапіў турэцкія ўмацаванні Горны Дубняк і Тэліш, акружыў Плеўну.

У снежні 1877 г. 70-тысячная расійская армія і атрады балгарскіх апалчэнцаў на чале з I. У. Гуркам у 30-градусны мароз пераадолелі Балканы праз цяжкадаступны Чур'якскі перавал і 23 снежня (4 студзеня) 1878 г. авалодалі Сафіяй, разбілі турэцкія войскі каля Ташкісена, Філіпопаля, авалодалі Адрыянопалем.

Пасля вайны І. У. Гурка памочнік галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Санкт-Пецярбургскай ваеннай акругі, часовы генерал-губернатар Пецярбурга, Адэсы і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. У 1883—1894 г. генерал-губернатар Прывіслінскага краю і Варшавы, камандуючы войскамі Варшаўскай ваеннай акругі. Член Дзяржаўнага Савета. Ствараў за заходняй граніцы Расійскай імперыі ўмацаваныя раёны і стратэгічныя дарогі. З 1894 г. у адстаўцы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 5. — Мн., 1997. — С. 536.
  • Марціновіч А. А. Як Гурка ворагаў граміў: нарыс: Для сярэдняга школьнага ўзросту / Мастак У. М. Аніська — Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. — 135 с.
  • Мельцер Д. Б. Белоруссия и Болгария: Дружба вечная, нерушимая. — Мн., 1981. — С. 54, 57.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1992. — 591 с.