Мікалай Ануфрыевіч Сухазанет
Мікалай Ануфрыевіч Сухазанет | |
---|---|
Дата нараджэння | 1794 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1871 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | артылерыя |
Званне | Генерал ад артылерыі і генерал-ад’ютант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Ануфрыевіч Сухазане́т[3][4] (1794 — 3 жніўня (22 ліпеня) 1871) — ваенны дзеяч Расійскай імперыі, генерал ад артылерыі (1852), генерал-ад’ютант (1856). Брат І. А. Сухазанета
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Вясея[3][4] (сучасны аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1811 годзе паступіў на ваенную службу юнкерам 1-й конна-артылерыйскай роты і ў гэтым жа годзе атрымаў званне прапаршчыка. У час вайны 1812 года прымаў удзел у баях пад Клясціцамі, Полацкам, Чашнікамі, Віцебскам, Люцынам, на рацэ Сівошыне і інш. У час замежных паходаў 1813—1814 гадоў вызначыўся ў баях каля Баўцэна, Дрэздэна, Лейпцыга, Кульма, Парыжа. З 1814 года М. А. Сухазанет ад’ютант начальніка артылерыі 1-й арміі, з 1819 года — камандзір конна-артылерыйскай роты, начальнік артылерыі 4-га рэзервовага кавалерыйскага корпуса, з 1824 года — начальнік штаба артылерыі 1-й арміі. Прымаў удзел у задушэнні паўстання дзекабрыстаў[5]. У час задушэння паўстання 1830—1831 гадоў дзейнічаў на тэрыторыі Польшчы.
У 1836 годзе М. А. Сухазанет прызначаны камандзірам 4-й артылерыйскай дывізіі, у 1849 годзе — начальнікам артылерыі дзеючай арміі. З пачаткам Крымскай вайны 1853—1856 гадоў — начальнік артылерыі дзеючай арміі. У 1855 годзе прызначаны камандзірам 3-га пяхотнага корпуса, у студзені 1856 года — камандуючым Паўднёвай арміяй. З красавіка 1856 года М. А. Сухазанет прызначаны ваенным міністрам і членам Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі. У 1861 годзе выконваў абавязкі намесніка Царства Польскага.
У лістападзе 1861 года М. А. Сухазанет звольнены ў адстаўку з пакіданнем членам Дзяржаўнага савета. Жыў і памёр у горадзе Калуга[6]. Пахаваны на могілках Лаўрэнцьева манастыра[6].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1961 годзе Санкт-Пецярбургскі манетны двор адчаканіў памятны медаль у гонар М. А. Сухазанета, які быў яму ўручаны саслужыўцамі 26 снежня 1861 года ў памяць 50-годдзя службы ў афіцэрскіх чынах[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 294. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга І — С. 451.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б ЭГБ 2001.
- ↑ Сухозанет Николай Онуфриевич // Военно-морской словарь на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (руск.)
- ↑ а б Николай Онуфриевич Сухозанет // Наследие слуцкого края (руск.)
- ↑ Медаль в честь генерал-адъютанта Н. О. Сухозанета // Переславский музей-заповедник
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карніловіч Э. А. Сухазане́ты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 294. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Карніловіч Э. Сухазане́ты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 450—451. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Сухозанет Николай Онуфриевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сухозане́т, Николай Онуфриевич // Советская историческая энциклопедия / Гл. ред. Е. М. Жуков. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 13: Славяноведение — Ся Чэн. — (Энциклопедии. Словари. Справочники). — 57 800 экз. — Столб. 973. — 1024 столб. с илл. и карт., 8 л. карт и илл. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сухозанет Николай Онуфриевич // Военно-морской словарь на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (руск.)
- Николай Онуфриевич Сухозанет // Наследие слуцкого края (руск.)
- Дом Сухозанета // Авторская фото-видеогалерея, посвящённая архитектуре Калуги и Калужской области (руск.)
- Медаль в честь генерал-адъютанта Н. О. Сухозанета // Переславский музей-заповедник
- Военные министры Российской империи // Военно-информационный портал ArmyRus.ru (руск.)
- Нарадзіліся ў 1794 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Памерлі 22 ліпеня
- Памерлі ў 1871 годзе
- Памерлі ў Калузе
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
- Кавалеры Аўстрыйскага ордэна Леапольда
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры ордэна Заслуг герцага Пятра-Фрыдрыха-Людвіга
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Генералы ад артылерыі (Расійская імперыя)
- Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя)
- Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
- Удзельнікі Крымскай вайны
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Ваенныя міністры Расійскай імперыі