Варыяцыі сонечнага выпраменьвання
Варыяцыі сонечнага выпраменьвання (сонечныя варыяцыі) — тэрмін, які характарызуе змены ў часе бягучага выпраменьвання Сонца, яго спектральнага размеркавання, і спадарожныя гэтым змяненням з'явы. Адрозніваюць перыядычныя кампаненты гэтых змяненняў, асноўным з якіх з'яўляецца адзінаццацігадовы сонечны цыкл, і аперыядычныя змены[1].
Змены свяцільнасці Сонца заставаліся на мяжы ці ніжэй мяжы адчувальнасці прыбораў ШСЗ, пачынаючы з пачатку эры касмічных палётаў і пачала рэгулярных назіранняў з космасу. Невялікая частка ультрафіялетавага дыяпазону змяняецца ў межах некалькіх адсоткаў. Агульная свяцільнасць Сонца змяняецца на 0,1%, або на 1,3 Вт/м² ў межах 11-гадовых цыклаў актыўнасці, што было вызначана ў ходзе назіранняў апошніх трох цыклаў з космасу[2][3][4]. Поўная колькасць сонечнай радыяцыі, якую атрымліваюць на верхняй мяжы зямной атмасферы, складае ў сярэднім 1366 Вт/м²[5][6][7].
Не існуе прамых вымярэнняў больш працяглых змен, а вымярэнні на падставе адчувальных да клімату радыеізатопных маркераў (англ.: proxy) даюць разняць вынікі — з аднаго боку існуюць сведчанні вельмі нязначных змен (~0.1%) на працягу апошніх 2000 гадоў[8], іншыя даследаванні паказваюць на павелічэнне свяцільнасці на ~ 0,2 % з пачатку XVII стагоддзя[9][10]. На клімат аказвае ўплыў таксама вулканічная актыўнасць, як, напрыклад, у выпадку мінімуму Маундера. Акрамя змяненняў у яркасці Сонца, больш мяккі ўплыў на клімат аказвае таксама магнітная актыўнасць сонечнага ветру ў зямной магнітасферы і змены ў ўльтрафіялетавай частцы спектру Сонца, але мадэлі такога роду уздзеянняў на клімат слаба развітыя станам на 2009 год[11].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Спадарожнікавыя назіранні поўнага сонечнага выпраменьвання. Архівавана 11 чэрвеня 2017. (англ.)
- ↑ Светимость Солнца в течение полного солнечного цикла (en) . Nature, 351, 42 - 44 (1991). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 10 сакавіка 2005.
- ↑ Влияние Солнца на климат (en)(недаступная спасылка). Climate Change 2001: Working Group I: The Scientific Basis. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 10 сакавіка 2005.
- ↑ Weart, Spencer. The Discovery of Global Warming . Американский Институт Физики (2006). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 14 красавіка 2007.
- ↑ Composite TSI Time Series Архівавана 16 ліпеня 2011., Graphics Gallery
- ↑ Willson, R. C., and A. V. Mordvinov (2003), Вековой тренд изменения полной солнечной светимости в ходе циклов 21-23 (en), Geophys. Res. Lett., 30(5), 1199, doi:10.1029/2002GL016038, http://www.agu.org/journals/gl/gl0905/2008GL036307
- ↑ Construction of a Composite Total Solar Irradiance (TSI) Time Series from 1978 to present . Physikalisch-Meteorologisches Observatorium Davos (PMOD). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 5 кастрычніка 2005.
- ↑ North, Gerald R.; Biondi, Franco; Bloomfield, Peter; Christy, John R.; Cuffey, Kurt M.; Dickinson, Robert E.; Druffel, Ellen R.M.; Nychka, Douglas; Otto-Bliesner, Bette; Roberts, Neil; Turekian, Karl K.; Wallace, John M., рэд-ры (2006). "Climate Forcings and Climate Models". Surface Temperature Reconstructions for the Last 2,000 Years. National Academies Press. ISBN 0-309-10225-1. Праверана 2007-04-19.
- ↑ Lean, J. (2000). "Эволюция спектра излучения Солнца со времени минимума Маундера. (англ.)". Geophysical Research Letters. 27 (16): 2425–2428. doi:10.1029/2000GL000043. Праверана 2008-02-01.
{{cite journal}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|author=
і|last1=
specified (даведка) - ↑ Scafetta, N., West, B. J., Phenomenological solar signature in 400 years of reconstructed Northern Hemisphere temperature record since 1600, Geophys. Res. Lett., V. 112, 2006 Архівавана 24 снежня 2009.
- ↑ Спадарожнікавыя назіранні сонечнай свяцільнасці. Архівавана 11 чэрвеня 2017. (англ.)