Галоўная ўдарная хваля

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Галоўная ўдарная хваля каля паловы светлавога года ў папярочніку, якая ўтварылася пры сутыкненні зорнага ветру маладой зоркі LL Арыёна з патокам з туманнасці Арыёна[1]. Источник: Хабл, 1995

Галоўная ўдарная хваля (англ.: Bow shock) — вобласць ўзаемадзеяння паміж магнітасферай зоркі або планеты і навакольным асяроддзем, у якой назіраецца падвышаная шчыльнасць рэчыва. Для зорак, як правіла, гэта мяжа паміж зорным ветрам і міжзоркавым асяроддзем. Для планет галоўнай ўдарнай хваляй з'яўляецца мяжа, на якой хуткасць сонечнага ветру рэзка падае, па меры яго набліжэння да магнітапаўзы[2]. Найбольш вывучаным прыкладам галоўнай ударнай хвалі з'яўляецца месца, дзе сонечны вецер сустракаецца з магнітапаўзай Зямлі, ствараючы фронт хвалі характэрнай дугападобнай формы, як і вакол усіх планет, якія маюць магнітнае поле. Таўшчыня галоўнай ударнай хвалі вакол Зямлі складае каля 17 км[3] і размешчана на адлегласці каля 90 000 км ад Зямлі[4].

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў лічылася, што сонечны вецер ўтварае галоўную ўдарную хвалю пры сутыкненні з навакольным міжзорным асяроддзем. У 2012 годзе дадзеная гіпотэза апынулася пад пытаннем, калі дадзеныя ад навукова-даследчага спадарожніка IBEX паказалі, што Сонечная сістэма рухаецца праз міжзорнае асяроддзе павольней, чым меркавалі папярэднія разлікі (84 000 км/г замест раней чаканых 95 000 км/г)[5]. Гэта новае адкрыццё дазваляе дапусціць, што няма ніякага ўдарнага сутыкнення зорнага ветру з геліяпаўзай навакол Сонечнай сістэмы, і, адпаведна, ніякай галоўнай ударнай хвалі на межах Сонечнай сістэмы не ўтворыцца[5].

Зноскі

  1. Обсерватории "Чандра" и "Хаббл" наблюдают ударные волны в межгалактическом и межзвёздном газе. (руск.) . АКД. astronet.ru (2002-03-18). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.
  2. Sparavigna A.C, Marazzato R (10 мая 2010). Observing stellar bow shocks. Bibcode2010arXiv1005.1527S. http://arxiv.org/abs/1005.1527. (англ.) 
  3. Cluster reveals Earth's bow shock is remarkably thin (англ.) . European Space Agency (16 ноября 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.
  4. Cluster reveals the reformation of the Earth's bow shock (англ.) . European Space Agency (11 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.
  5. 5,0 5,1 Karen C. Fox IBEX Reveals a Missing Boundary At the Edge Of the Solar System (англ.) . NASA (11 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.