Сонечная ўспышка
Сонечная ўспышка | |
---|---|
![]() | |
Месцазнаходжанне | |
Вывучаецца ў | сонечнае дынама |
![]() |
Сонечная ўспышка — выбуховы працэс выдзялення энергіі (светлавой, цеплавой і кінетычнай) у атмасферы Сонца. Успышкі так ці інакш ахопліваюць усе слаі сонечнай атмасферы: фотасферу, храмасферу і карону Сонца. Неабходна адзначыць, што сонечныя ўспышкі і каранальныя выкіды масы з’яўляюцца рознымі і незалежнымі з’явамі сонечнай актыўнасці.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]
Працягласць імпульснай фазы сонечных выбліскаў звычайна не перавышае некалькіх хвілін, а колькасць энергіі, што вызваляецца за гэты час, можа дасягаць мільярдаў мегатон у трацілавым эквіваленце. Энергію ўспышкі традыцыйна вызначаюць у бачным дыяпазоне электрамагнітных хваль па здабытку плошчы свячэння ў лініі выпраменьвання вадароду Нα, якая характарызуе нагрэў ніжняй храмасферы, на яркасць гэтага свячэння, звязаную з магутнасцю крыніцы.
У апошнія гады часта выкарыстоўваюць таксама класіфікацыю, заснаваную на патрульных аднародных вымярэннях на серыі ІСВ, галоўным чынам GOES[1], амплітуды цеплавога рэнтгенаўскага ўсплёску ў дыяпазоне энергій 0,5-10 кэВ (з даўжынёй хвалі 0,5—8 ангстрэм)). Класіфікацыя была прапанаваная ў 1970 годзе Д. Бейкерам і першапачаткова грунтавалася на вымярэннях спадарожнікаў «Solrad»[2]. Па гэтай класіфікацыі сонечнай успышцы прысвойваецца бал — абазначэнне з лацінскай літары і індэкса за ёй. Літарай можа быць A, B, C, M або X у залежнасці ад велічыні дасягнутага выбліскам піка інтэнсіўнасці рэнтгенаўскага выпраменьвання[3]:
Літара | Інтэнсіўнасць у піку (Вт/м²) |
---|---|
A | меней за 10−7 |
B | ад 1,0×10−7 да 10−6 |
C | ад 1,0×10−6 да 10−5 |
M | ад 1,0×10−5 да 10−4 |
X | болей за 10−4 |
Індэкс удакладняе значэнне інтэнсіўнасці ўспышкі і можа быць ад 1,0 да 9,9 для літар A, B, C, M і больш — для літары X. Так, напрыклад, успышка 12 лютага 2010 года бала M8.3 адпавядае пікавай інтэнсіўнасці 8,3×10−5 Вт/м². Самай магутнай (станам на 2010 год) зарэгістраванай з 1976 года[4] успышцы, якая адбылася 4 лістапада 2003, быў прысвоены бал X28[5], такім чынам, інтэнсіўнасць яе рэнтгенаўскага выпраменьвання ў піку складала 28×10−4 Вт/м². Варта заўважыць, што рэгістрацыя рэнтгенаўскага выпраменьвання Сонца, бо яно цалкам паглынаецца атмасферай Зямлі, стала магчымай пачынаючы з першага запуску касмічнага апарата «Спадарожнік-2» з адпаведнай апаратурай[6], таму звесткі пра інтэнсіўнасць рэнтгенаўскага выпраменьвання сонечных успышак да 1957 года цалкам адсутнічаюць.
Вымярэнні ў розных дыяпазонах даўжынь хваль адлюстроўваюць розныя працэсы ва ўспышках. Таму карэляцыя паміж двума індэксамі ўспышкавай актыўнасці існуе толькі ў статыстычным сэнсе: для асобных падзей адзін індэкс можа быць высокім, а другі нізкім і наадварот.
Сонечныя ўспышкі, як правіла, адбываюцца ў месцах узаемадзеяння сонечных плям процілеглай магнітнай палярнасці ці, больш дакладна, паблізу нейтральнай лініі магнітнага поля, якая падзяляе вобласці паўночнай і паўднёвай палярнасці. Частата і магутнасць сонечных выбліскаў залежаць ад фазы 11-гадовага сонечнага цыклу.
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Сонечныя ўспышкі маюць прыкладное значэнне, напрыклад, пры даследаванні элементнага складу паверхні нябеснага цела з разрэджанай атмасферай або пры яе адсутнасці, выступаючы ў ролі ўзбуджальніка рэнтгенаўскага выпраменьвання для рэнтгенафлуарэсцэнтных спектрометраў, устаноўленых на борце касмічных апаратаў.

У выніку бамбардзіроўкі верхніх слаёў атмасферы Зямлі і іншых планет зараджанымі часцінкамі ўзнікаюць палярныя ззянні. Сонечныя буры ў маі 2024 года выклікалі свячэнне зямной атмасферы не толькі ў палярных, а і ў нізкіх шыротах. Уздзеянне з’явы адбілася на функцыяванні спадарожнікаў Starlink[7][8], паведамлялася аб парушэннях работы GPS[9].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Энциклопедия Солнца — Солнечные вспышки Архівавана 1 красавіка 2008.
- ↑ Priest, Eric Ronald (1981). "Flare classification". Solar flare magnetohydrodynamics. Gordon and Breach Science Publishers. p. 51. ISBN 0677055307.
- ↑ Класіфікацыя ўспышак (англ.)
- ↑ Самыя магутныя зарэгістраваныя сонечныя ўспышкі (англ.)
- ↑ Dorman, Lev I. (2010). "Solar Neutron Event on 4 November, 2003". Solar Neutrons and Related Phenomena. Springer. p. 310. ISBN 9789048137367.
- ↑ Эксперимент на втором искусственном спутнике Земли (Спутник-2) Архівавана 13 кастрычніка 2014.
- ↑ McDowell, Jonathan. Starlink Launch Statistics . Jonathan's Space Pages (11 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 May 2024. Праверана 11 May 2024.
- ↑ Shetti, Utkarsh. Musk's Starlink satellites disrupted by major solar storm . Reuters (11 мая 2024). Праверана 11 May 2024.
- ↑ G5 Conditions Reached Yet Again! . Space Weather Prediction Center. Boulder, CO: National Atmospheric and Oceanic Administration (11 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 12 May 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Сонечная ўспышка на Вікісховішчы |
---|
- Б. В. Сомов. Вспышки на Солнце // Физика космоса. Маленькая энциклопедия. — М.: Советская Энциклопедия, 1986. (руск.)
- Солнечные вспышки Архівавана 18 верасня 2014.
- Данные о рентгеновском излучении Солнца со спутников GOES (NOAA) Архівавана 17 сакавіка 2011.
- Cолнечные вспышки онлайн Архівавана 27 кастрычніка 2013.
- Cолнечные вспышки онлайн на интерактивных графиках
- Cолнечные вспышки в энциклопедии Солнца Архівавана 1 красавіка 2008.