Перайсці да зместу

Васіль Аляксандравіч Аўдзееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Аляксандравіч Аўдзееў
Дата нараджэння 11 ліпеня 1966(1966-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1987(1987-03-16) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Званне
Радавы
Радавы
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонай Зоркі

Васіль Аляксандравіч Аўдзе́еў (нар. 11 ліпеня 1966, г. Магілёў — 16 сакавіка 1987, каля Сурубі[en], Афганістан) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Афганскай вайны.

Нарадзіўся ў Магілёве. Беларус. Маці, Марыя Калінаўна, пенсіянерка, бацька, Аляксандр Барысавіч, працаваў слесарам на заводзе штучнага валакна. У 1983 годзе скончыў Магілёўскую сярэднюю школу № 2. Член УЛКСМ. Працаваў на абутковай фабрыцы ў Магілёве.

24 чэрвеня 1985 года прызваны ў Савецкую Армію Цэнтральным РВК г. Магілёва. З кастрычніка 1985 года ў Рэспубліцы Афганістан, старэйшы майстар па рамонце сродкаў сувязі. Удзельнічаў у 6 баявых аперацыях. 16 сакавіка 1987 года, выконваючы баявую задачу па рамонце апаратуры сувязі, у раёне населенага пункта Сурубі[en] патрапіў пад абстрэл мяцежнікаў. Нягледзячы на бесперапынны агонь, працягваў выконваць задачу і быў смяротна паранены.

Магіла на Машэкаўскіх могілках

Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у г. Магілёве. У 1990 годзе на магіле пастаўлена надмагілле, выкананае ў выглядзе «ветразя» з чорнага габра[1].

Зноскі