Васіль Аляксандравіч Віхарэў
Васіль Аляксандравіч Віхарэў | |
---|---|
Василий Александрович Вихорев | |
Дата нараджэння | 6 (19) студзеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1944 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1927—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Васіль Аляксандравіч Віхарэў (6 (19) студзеня 1905 г. — 26 чэрвеня 1944 г.) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 студзеня 1905 года ў вёсцы Шчыпачова Растоўскага павета Яраслаўскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Растоўскага раёна Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі) у сям’і селяніна. Рускі. Адукацыя пачатковая.
З 1927 года ў Чырвонай Арміі. У 1929 годзе быў прыняты ў члены ВКП(б). Скончыў курсы ўдасканальвання афіцэрскага складу.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Да лета 1944 года маёр Віхарэў быў камандзірам батальёна 4-га матарызаванага пантонна-маставога палка.
Асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Беларусі пры фарсіраванні рэк Дняпро (у раёне горада Рагачоў батальён маёра Віхарэва знаходзячыся ўвесь час пад агнём у рэкордна кароткі тэрмін пабудаваў мост, а затым вёў своечасовыя аднаўленчыя работы) і Друць (мост быў пабудаваны за ноч, затым вяліся аднаўленчыя работы). Камбат не пакідаў сваёй пасады некалькі дзён без сну і адпачынку. 26 чэрвеня падчас чарговых работ па аднаўленню разбуранага пралёта моста маёр Васіль Аляксандравіч Віхарэў загінуў ад асколка варожай міны. Пахаваны ў Рагачове.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Віхарэву Васілю Аляксандравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Васіль Аляксандравіч Віхарэў на сайце «Героі краіны»