Васіль Андрэевіч Мілаванаў
Васіль Андрэевіч Мілаванаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Васіль Андрэевіч Мілаванаў (22 лютага 1918, хутар Грачоў, Верхне-Данская акруга, цяпер Вешанскі раён, Растоўская вобласць, Расія) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1954), дацэнт (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ (1949). Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. 3 1944 рэдактар у БелТА. 3 1949 у Інстытуце гісторыі, з 1959 у Інстытуце эканомікі АН БССР. 3 1964 выконваючы абавязкі дацэнта БДУ. У 1965—1991 у Інстытуце народнай гаспадаркі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў гісторыю падрыхтоўкі і правядзення сялянскай рэформы 1861—1863 у Беларусі, Літве і Правабярэжнай Украіне, сельскай гаспадаркі Беларусі з 19 ст. — 1-ай пал. 20 ст. Адзін з аўтараў зборнікаў «3 гісторыі сацыялістычнага будаўніцва Савецкай Беларусі» (1959), калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 2, 1961), «Эканоміка Беларусі ў эпоху імперыялізму, 1900—1917» (1963), «Сацыялістычныя пераўтварэнні ў эканоміцы Беларусі ў 1917—1920 гг.» (1966), «Гісторыя Мінска» (1967), «Эканамічная гісторыя БССР» (1969), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 3, 1973), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1, 1997) і інш. Аўтар зборнікаў вершаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).