Васіль Дзмітрыевіч Соўпель
Поўнае імя | Васіль Дзмітрыевіч Соўпель | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 сакавіка 1999 (21 год) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 187 см | |||||||||
Вага | 72 кг[1] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 23 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Васіль Соўпель (нар. 23 сакавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Энергетык-БДУ».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, а пасля таго як клуб спыніў існаванне ў 2012 годзе перабраўся ў акадэмію варшаўскай «Легіі». Пазней таксама займаўся ў акадэміях «Лугана», «Монцы» і «Франкавілы», а ў пачатку 2018 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубль мінскага «Дынама»[2].
У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць». Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 года падпісаў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2019 года ў матчы супраць «Гомеля» (0:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым стаў трывала з’яўляцца на полі, у тым ліку ў стартавым складзе.
У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[4]. У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, прыцягваўся да дубля. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з «Энергетыкам-БДУ»[5].
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 (1) | дубль | Дынама | ![]() |
12 | 0 |
2018 (2) | Д2 | Чысць | ![]() |
10 | 2 |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
21 | 1 |
2020 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
25 | 3 |
Зноскі
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vasili_sovpel/
- ↑ Минское «Динамо» заявило за дубль клуба хавбека, который ранее выступал в академиях «Легии», «Лугано», «Монцы» и «Франкавиллы»
- ↑ Василий Совпель перешел в "Энергетик-БГУ"
- ↑ Совпель продлил контракт с "Энергетиком-БГУ"
- ↑ "Энергетик-БГУ" продлил контракт с Совпелем, пролонгировал аренду Мирошникова и расстался со Сквирой