Васіль Лаўрэнцьевіч Муха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Васіль Лаўрэнцьевіч Муха (25 лютага 1889, Андрэеўка Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 11 кастрычніка 1965) — беларускі дзеяч, левы сацыяліст-рэвалюцыянер.

Паходзіў з сялян. Сокнчыў Маладушскае народнае вучылішча (Рэыцкі павет), школу тэлеграфістаў у Кранштаце. З 1910 года на Балтыйскім флоце, матрос. З сакавіка 1917 года член абласнога камітэта арміі, флоту і рабочых Фінляндыі. Удзельнік 3-га з’езда БСГ у кастрычніку 1917 года, быў абраны ў склад яе ЦК. Быў намеснікам старшыні з’езда воінаў-беларусаў Заходняга фронту (18—24 кастрычніка [31 кастрычніка — 6 лістапада] 1917 года), вылучаны кандыдатам ва Устаноўчы сход (адлначасова лічыўся левым эсэрам).

У лістападзе 1917 года ўвайшоў у склад Аблвыкамзаха, у снежні 1917 года камісар аддзела апекі СНК Заходняй вобласці і фронту. Дэлегат I Усебеларускага з’езда, у знак пратэсту супраць яго разгону пакінуў пасаду камісара.

З 1918 года ў Чырвонай Арміі, палітрук радыёсувязі 16-й арміі. У 1920—1954 гадах на савецкай і партыйнай рабоце ў БССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]