Маладуша
Вёска
Маладуша
|
Маладу́ша[1] (трансліт.: Maladuša, руск.: Малодуша) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вышамірскага сельсавета.
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]З назвай вёскі звязана Чырвонаслабодска-Маладушынская ступень — тэктанічная структура Прыпяцкага прагіну, а таксама Маладушынскае падняцце ў яе межах. Маладушынская зона падняццяў выдзяляецца на паверхні саляноснай тоўшчы, у межах яе знаходзіцца Маладушынскі вал, разведана Маладушынскае радовішча нафты. Маладушынскі разлом — рэгіянальнае тэктанічнае парушэнне, цягнецца ў субшыротным напрамку цераз Прыпяцкі прагін[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1926—1987 гадах цэнтр Маладушскага сельсавета[3].
Вялікую Айчынную вайну вёска Маладуша сустрэла ў складзе Хойніцкага раёна. Жыло тут амаль паўтары тысячы чалавек. Большасць вяскоўцаў працавалі ў мясцовым калгасе «Непераможны» (пазней «Перамога»). У жніўні 1941 года вёску занялі нацысты. За час акупацыі ў раёне Маладушы карнікі знішчылі не менш як 500 чалавек мірнага насельніцтва. Сюды акупанты прыганялі і прывозілі ў асноўным жыхароў гарадскога пасёлка Хойнікі. У Маладушы прынялі смерць сакратар Хойніцкага РКП(б)Б і камісар партызанскага атрада Павел Пракопавіч Домнікаў, а таксама адзін з арганізатараў знішчальнага батальёна і партызанскага атрада Аляксандр Пятровіч Драздзецкі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі звыш 100 ураджэнцаў вёскі. У лістападзе 1943 года, падчас Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі, у гэтай мясцовасці ішлі разлютаваныя баі.
26 кастрычніка 1959 года падчас суботніка на тэрыторыі воінскага пахавання загінуў амаль увесь чацвёрты клас Маладушскай школы: нямецкая супрацьтанкавая міна, якая праляжала ў зямлі з вайны, забрала жыцці 13 вучняў і іх класнага кіраўніка[4].
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Новабарсуцкага сельсавета[5].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ zviazda.by
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 285 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Речицкого района Гомельской области
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх