Васіль Мікалаевіч Новікаў
Васіль Мікалаевіч Новікаў | |
Партыя | КПСС (1969—1991) Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» |
---|---|
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Дзейнасць | палітык, навуковец |
Месца працы | |
Нараджэнне | 21 лютага 1946[1] (74 гады) |
Васіль Мікалаевіч Новікаў (21 лістапада 1946, вёска Ламачына, Аршанскі раён, БССР) — беларускі навуковец і палітык, кандыдат на пост прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Васіль Новікаў нарадзіўся 21 лістапада 1946 года ў вёсцы Ламачына Аршанскага раёна[2]. Быў адзінаццатым дзіцем у сям’і рабочага-чыгуначніка. З 1969 па 1974 год вучыўся на філасофскім факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Да паступлення ва ўніверсітэт працаваў слесарам-зборшчыкам на Аршанскім прыборабудаўнічым заводзе, служыў у Савецкай арміі ў танкавых войсках, затым працаваў слесарам Аршанскага завода «Легмаш» і слесарам-электрамантажнікам вопытнага завода ў Ленінградзе.
Пасля заканчэння ЛДУ — выкладчык у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1977 года — інструктар Чэрыкаўскага райкама КПБ, у 1985—1988 гадах — першы сакратар Чэрыкаўскага райкама КПБ, затым першы намеснік загадчыка аргаддзела ЦК КПБ. З 1969 года — член КПСС.
Народны дэпутат Рэспублікі Беларусі 12-га склікання. Быў першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.
У 1994 годзе ўдзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі, заняў апошняе месца, набраўшы 4,29 % галасоў[3].
Пасля выбараў знаходзіўся ў апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі. З 1998 года — саветнік пасольства Беларусі ў Малдове. Пасля працы ў пасольстве ўзначальваў Інстытут філасофіі НАН Беларусі да 2009 года. З 2009 года — загадчык кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[4].
Зноскі
- ↑ Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Бесславный финал коммуниста Новикова (руск.) . Беларускі партызан (4 лютага 2009). Праверана 2020-15-05.
- ↑ Вынікі прэзідэнцкіх выбараў 1994 года
- ↑ Кафедра философии БГУФК
- Выпускнікі філасофскага факультэта СПбДУ
- Дактары філасофскіх навук
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Выкладчыкі БДУФК
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Асобы
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (1994)
- Члены КПСС
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дыпламаты Беларусі
- Члены БПАЛ «Справядлівы свет»