Вячаслаў Францавіч Кебіч
Вячаслаў Францавіч Кебіч | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
18 верасня 1991 — 21 ліпеня 1994 | |||
Папярэднік | пасада зацверджаная | ||
Пераемнік | Міхаіл Мікалаевіч Чыгір | ||
| |||
7 красавіка 1990 — 18 верасня 1991 | |||
Папярэднік | Міхаіл Кавалёў | ||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||
| |||
1985 — 1990 | |||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Кавалёў | ||
| |||
1984 — 1985 | |||
Папярэднік | Міхаіл Князюк | ||
Пераемнік | Анатоль Бычок | ||
Партыя | КПСС (1962 — 1991) | ||
Адукацыя | |||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||
Дзейнасць | інжынер, палітык, эканаміст | ||
Член у | |||
Веравызнанне | Рыма-каталік | ||
Нараджэнне | 10 чэрвеня 1936 | ||
Смерць | 9 снежня 2020[1] (84 гады) | ||
Бацька | Франц Карлавіч Кебіч | ||
Маці | Таццяна Васільеўна Кебіч | ||
Жонка | Алена Кебіч | ||
Ваенная служба | |||
Званне | палкоўнік | ||
Узнагароды |
Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 чэрвеня 1936, в. Канюшаўчына, Навагрудскае ваяводства, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 9 снежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністр Беларусі ў перыяд з 1990 па 1994 гг.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З’яўляецца кандыдатам эканамічных навук.
Пасля сканчэння інстытута, працаваў інжынерам-тэхнолагам, старэйшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намеснікам галоўнага інжынера Мінскага завода аўтаматычных ліній. У 1973—1978 галоўны інжынер, дырэктар Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1978 генеральны дырэктар Мінскага вытворчага аб’яднання па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава. У 1980—1985 — другі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ, загадчык аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Мінскага абласного камітэта КПБ. У 1985—1990 намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—1994 Старшыня Савета Міністраў БССР, Прэм’ер-міністр Беларусі.
Член КПСС (1962—1991), член ЦК КПСС (1990—1991). Народны дэпутат СССР у 1989—1992. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990 і 1995—1996, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 1996—2004.
8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое канстатавала спыненне існавання СССР.

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна аб’яўлена унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Згодна з Канстытуцыяй, краіна абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай. Першыя выбары Прэзідэнта Беларусі былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. Вячаслаў Кебіч удзельнічаў у выбарах як самавылучэнец. у першым туры набраў 17,33 % (1 023 174 голаса), саступіўшы толькі Аляксандру Лукашэнку. У другім туры, што адбыўся 10 ліпеня 1994 года, набраў 14,2 % (748 329 галасоў) і не змог выйграць выбары.
Пасля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар успамінаў.
Памёр 9 снежня 2020 года ў бальніцы ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Заслужаны машынабудаўнік БССР
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі (1996)
Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]
Гісторык Валянцін Голубеў казаў, што «Кебіч — асоба ў гісторыі. Але ён не склаўся як нацыянальны дзеяч» і яму цяжка было стаць лідарам незалежнай дзяржавы, «хоць лёс яго на гэтую пасаду штурхаў»[3].
Журналіст і палітык Сяргей Навумчык выказаў думку, што Кебіч мог змяніць Беларусь да лепшага, але змяніў да горшага[4].
Зноскі
- ↑ Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630 Праверана 9 снежня 2020.
- ↑ Ад каранавіруса памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч
- ↑ nn.by
- ↑ Радыё Свабода
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Искушение властью : из жизни премьер-министра / В. Ф. Кебич; под ред. И. Н. Осинского. — Минск : Парадокс, 2008. — 478, [1] с., [12] л. ил.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кебіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кандыдаты эканамічных навук
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Валожынскім павеце
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
- Старшыні Дзяржплана БССР
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (1994)
- Старшыні Савета Міністраў БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Члены ЦК КПСС
- Члены ЦК КПБ
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19