Перайсці да зместу

Васіль Паўлавіч Гур’янаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Паўлавіч Гур’янаў
Нараджэнне 26 снежня 1955(1955-12-26) (68 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Васіль Паўлавіч Гур’янаў (нар. 26 снежня 1955, Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці, інжынер-механік-канструктар.

Працаваў начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам дырэктара Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў. Быў дырэктарам Барысаўскага трэста сталовых і рэстаранаў, дырэктарам вытворча-камерцыйнага прадпрыемства грамадскага харчавання «Барысаў», намеснікам дырэктара ўнітарнага прадпрыемства «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў». Займаў пасады дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Лошніцкі камбікормавы завод», генеральнага дырэктара рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Барысаўхлебпрам».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, членам Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі